Луконіца. Касцёл Святога Міхаіла
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Зельвенскі р., Луконіца.
Апісанне
У мястэчку Луконіца Зельвенскага раёна да нашых дзён захаваліся гаспадарчыя будынкі былога маёнтка, руіны мураванай капліцы на мясцовых могілках і касцёл Святога Архангела Міхаіла. Касцёл пабудаваны ў 18 стагоддзі ў стылі поздняга барока. Касцёл аднанефны. Каля касцёла ўзведзена мураваная трохярусная званіца. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.11.2024
Луконіца. Касцёл Святога Міхаіла.
Мястэчка Луконіца Зэльвенскага раёна мае прыгожы барока. Каталіцкі храм быў пабудаваны ў 1782 годзе ў стылі позняга барока і асвечаны ў гонар святога Архангела Міхаіла. Будынак каменны, з выгляду прысадзісты, з цэглы і каменя. Каля касцёла ў 18 стагоддзі таксама была пабудавана вежа–званіца.
Касцёл аднанефны. Мае пяцігранную апсіду і сакрысцію. Над апсідай надбудаваны дэкаратыўны франтон. Галоўны фасад завершаны шмат'ярусным франтонам з магутным карнізам і дэкаратыўнымі завіткамі - валютамі. Таксама тут ёсць здвоеныя пілястры з капітэлямі карынфскага ордэра. Сцены бакавыя і фасад прарэзаны паўцыркулярнымі вокнамі. Касцёл накрыты двухсхільным дахам.
З правага боку, каля галоўнага фасада, пабудавана трох'ярусная Званіца.
Званіца аздоблена плоскімі пілястрамі, якія завершаны карнізамі. Мае шатровы дах. Вакол касцёла пабудавана каменная агароджа з брамай з бутавага каменя.
На мясцовых могілках захаваліся руіны каменнай капліцы 19 стагоддзя. А ў мястэчку ёсць некалькі гаспадарчых будынкаў ад былога маёнтка.