Знай свой край

Знай свой край

Стрыгінь. Царква Іаана Багаслова

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Стрыгінь.

0

92

25.01.2025

Апісанне

Побач з раёным цэнтрам Бяроза ёсць мястэчка Стрыгінь, дзе на мясцовых могілках у 19 стагоддзі пабудавана драўляная царква Іаана Багаслова. Спачатку храм належыў уніяцкім вернікам, а потым быў перададзены праваслаўным. У савецкія часы царква не працавала. У 1990 годзе быў праведзены рамонт. Будынак складаецца з 2 асноўных частак. Мае статус помніка архітэктуры. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.50885243
Даўгата: 25.02610912

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.01.2025

Стрыгінь. Царква Іаана Багаслова

У Бярозаўскім раёне ў некалькіх кіламетрах ад раённага цэнтра ёсць мястэчка Стрыгінь. Бярозу і мястэчка раздзяляе толькі рака Ясельда і зусім побач праходзе магістраль М 1.

 У Стрыгінь на мясцовых могілках ёсць страражытная царква, якой ужо больш двух стагоддзяў. У пачатку 19 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі Стрыгінь уваходзіла ў склад Гродзенскай губерніі Слонімскага ўезда і ў гэты перыяд у 1817 годзе ў мястэчку на мясцовых могілках была пабудавана драўляная царква , якую асвяцілі ў гонар Святога Іаана Багаслова. У некаторых дакументах храм называюць капліцай, а ў некаторых царквой.

 Царква ўзведзена за сродкі мясцовага жыхара Васіля Крука. Святыня выкарыстоўвалася для адпявання ўніятаў на могілках. Крыху пазней храм перадалі праваслаўным вернікам пасля забароны ўніяцтва ў Расійскай імперыі ў 1839 годзе.

 У часы Савецкага Саюза царква не працавала. У апошнія гады існавання СССР будынак быў перададзены праваслаўным вернікам. У 1990 годзе храм быў адрамантаваны : зрабілі новы дах, прыбудавалі прытвор. Святыню зноў асвяцілі.

 Зараз царква выкарыстоўваецца, як прыхадскі храм праваслаўнага прыхода ў мястэчку Стрыгінь. Будынак мае статус помніка архітэктуры.

Каментары

Усяго каментароў: 0