Бяроза. Царква Пятра и Паўла.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Бяроза, вул. Савецкая, 1
0
114
24.01.2025
Апісанне
У невялікім раёным цэнтры Бяроза, якая знаходзяцца паміж Брэстам і Баранавічамі, ёсць прыгожы сучасны праваслаўны храм Пятра і Паўла. Царква была пабудавана ў 18 стагоддзі ў стылі барока, як уніяцкі храм, а потым перабудавана ў часы Расійскай імперыі ў псеўда – рускім стылі і была перададзена праваслаўным. У інтэр'еры быў драўляны іканастас з каштоўнымі абразамі 18 – 19 стагоддзяў. Пасля развала СССР храм быў значна перабудаваны і замест двух купалоў над ім зараз узвышаецца 13. Побач пабудавана васкрэсная школа.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.53591674
Даўгата: 24.97807493
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
24.01.2025
Бяроза. Царква Пятра и Паўла
Паміж Баранавічамі і Брэстам ёсць невялікі гарадок Бяроза, які мае некалькі храмаў. Адзін з якіх – гэта праваслаўная царква Святых апосталаў Пятра і Паўла.
Храм першапачаткова быў пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў стылі барока ў 1772 годзе і належыў уніяцкім вернікам. Пасля забароны ўніі ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі будынак перадалі праваслаўным вернікам.
У 1867 годзе царкву перабудавалі ў псеўда – рускім стылі і будынак складаўся з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. У інтэр'еры быў драўляны разны іканастас. Меліся каштоўныя абразы 18 – 19 стагоддзяў і некаторыя з іх патрапілі ў Мінск у Музей старажытнабеларускай культуры. Сярод абразоў былі «Прачыстая Багародзіца», «Маці Божая з дзіцём Хрыстом і Янам» і «Пакрава Маці Божай».
У 1910 годзе царква была перабудавана і значна пашырана і храм стаў двухкупальны. Хаця, па некаторым звесткам, перабудова гэта адбылася менавіта ў 19 стагоддзі.
У такім стане царква дажыла да 1995 года. К таму часу будынак прыйшоў у значны заняпад, бо ў савецкія часы не дазвалялася рабіць рамонт. І з 1996 года пачаўся рамонт і рэканструкцыя, якая завяршылася к 2003 году. На сённяшні дзень над храмам узвышаецца 13 вялікіх купалоў – цыбулін, якія сабой сімвалізуюць 12 апосталаў і Ісуса Хрыста. Вышыня званіцы складае 37 метраў. У 2000 годзе мітрапаліт Мінскі і Слуцкі , Патрыяршы Экзарх усея Беларусі асвяціў новы храм. Побач пабудаваны двухпавярховы будынак васкрэснай школы.
Каментары
Усяго каментароў: 0