Знай свой край

Знай свой край

Бяроза. Краязнаўчы музей

Музей

Музей

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бяроза, вул. Леніна, 67.

0

123

25.01.2025

Апісанне

У цэнтры горада Бяроза знаходзіцца «Бярозаўскі гісторыка – краязнаўчы музей». Горад мае багатую гісторыю пра якую вы даведаецеся, калі пабачыце экспазіцыю з шматлікімі калекцыямі і дакументамі. Музей сабраў унікальную інфармацыю пра каталіцкі манастыр картэзіянцаў 17 – 18 стагоддзяў. Значнае месца ў даследчай працы ўстановы асветы адведзена вывучэнню перыяда знаходжання Бярозы ў складзі Польскай дзяржавы ў 1921 – 1939 гадах і перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.5335401
Даўгата: 24.9830314

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.01.2025

Бяроза. Краязнаўчы музей.

У самым цэнтры раёнага горада Бяроза на вуліцы Леніна знаходзіцца «Бярозаўскі гісторыка – краязнаўчы музей». Упершыню Бяроза сустракаецца ў гістарычных крыніцах  у 15 стагоддзі і тут ёсць пра што расказаць.

Музей быў адчынены яшчэ ў часы Савецкага Саюза ў 1963 годзе і працаваў, як гісторыка – рэвалюцыйны музей. У 1993 годзе пасля набыцця незалежнасці Рэспублікі Беларусь музей пачаў называцца «Бярозаўскі гісторыка – краязнаўчы музей». Установа асветы актыўна займаецца зборам і апрацоўкай краязнаўчага матэрыялу.

 Экспазіцыя музея распавядае пра некалькі значных этапаў у жыцці горада Бяроза: гісторыя Бярозаўскага раёна ад першабытнай эпохі да 17 стагоддзя; мястэчка Бяроза – Картузская 17 – пачатак 20 стагоддзя; перыяд Вялікай Айчыннай вайны; народная творчасць і рамёствы Бярозаўскага краю; Бярозаўскі раён на сучасным этапе жыцця.

 У горадзе Бяроза ёсць унікальны помнік архітэктуры эпохі барока 17 – 18 стагоддзя былы каталіцкі манастыр картазіянцаў. У часы Вялікага Княства Літоўскага гэты манастыр быў заснаваны магнатамі Сапегамі і тут знаходзілася іх радавая ўсыпальніца. Будынкі манастыра захаваліся да нашага часу часткова і зараз вядзецца рэстаўрацыя. Ужо адноўлена галоўная ўязная брама. 

У перыяд Польскай дзяржавы ў 1934 – 1939 гадах на тэрыторыі горада Бяроза знаходзіўся канцэнтрацыйны лагер для палітычных знявлоеных і частка экспазіцыі музея прысвечана гэтым трагічным падзеям пад назвай: «Канцлагер Бяроза – Картузская 1934 – 1939 г.г.»

Значная плошча музея адведзена пад экспанаты, якія прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Музей мае таксама свой філіял – «Галерэя мастацтваў».

Каментары

Усяго каментароў: 0