Знай свой край

Знай свой край

Сакалова. Царква Святога Яна Прадцечы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Сакалова.

0

103

25.01.2025

Апісанне

У мястэчку Сакалова Бярозаўскага раёна ёсць праваслаўная драўляная царква Святога Яна Прадцечы. Храм пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя і спачатку належыў каталікам, а потым быў перададзены праваслаўным вернікам. Складаецца будынак з трох асноўных частак. У інтэр'еры захаваўся іканастас 19 стагоддзя. Ёсць абразы 18 – 19 стагоддзяў, сярод якіх «Маці Божая Адзігітрыя і Мікалай Цудатворца»і «Святы Юрый». Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.5419196
Даўгата: 25.07287658

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.01.2025

Сакалова. Царква Святога Яна Прадцечы.

У Бярозаўскім раёне ёсць мястэчка Сакалова з старажытным драўляным храмам. Упершыню ў дакументах мястэчка ўпамінаецца ў 1593 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага, калі Адынец прадаў мястэчка Жарноўскаму. Праз нейкі час Сакалова стала цэнтрам стараства, якім кіраваў кашталян полацкі Адам Бжастоўскі.


У цэнтры мястэчка на галоўнай вуліцы знаходзіцца праваслаўная царква Яна Прадцечы. Царква, або капліца, была пабудавана на мясцовых могілках у 1820 годзе. Капліца належыла спачатку каталіцкім вернікам, а пасля падаўлення анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадах храм перадалі праваслаўным вернікам.


Помнік узведзены ў традыцыі беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца храм з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Будынак адназрубны аб'ём пад двухсхільным дахам. Над галоўным уваходам васьмігранны барабан з шатровым завяршэннем.


У інтэр'еры ёсць іканастас 19 тагоддзя, які зроблены ў 1865 годзе. Маюцца таксама абразы 18 – 19 стагоддзяў: «Маці Божая Адзігітрыя і Мікалай Цудатворца», «Святы Юрый», «Укрыжаванне з прадстаячымі», «Маці Божая Адзігітрыя», «Ісус Хрыстос», «Аляксандр Неўскі», «Тайная вячэра», «Архангел Міхаіл».

Каментары

Усяго каментароў: 0