Знай свой край

Знай свой край

Ракавіца. Капліца–пахавальня роду Талочкаў.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Брэсцкі р., Ракавіца.

Апісанне

У Брэсцкім раёне па шляху ад Брэста на мястэчка Высокае ёсць невялікая вёска Ракавіца, дзе на мясцовых могілках пабудавана капліца. Гэта капліца–пахавальня роду Талочкаў, якую ўзвялі ў пачатку 20 стагоддзя ў стылі неаготыкі. У мястэчку была сядзіба з паркам Талочкаў, але да нашага часу захавалася толькі капліца, парэшткі парку і алея з таполяў. Капліца была разрабавана і часткова зруйнавана вежа на будынку. Каля капліцы захаваліся пахаванні Талочкаў і яшчэ некаторыя старыя пахаванні мясцовай шляхты. Капліцу неабходна рэстаўраваць.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

17.12.2024

Ракавіца. Капліца – пахавальня роду Талочкаў

Упершыню Ракавіца ўпамінаецца ў 16 стагоддзі. Належыла розным гаспадарам: Рамановічам, Сокалам, потым князям Шуйскім. На мясцовых могілках была ўніяцкая капліца, дзе хавалі Шуйскіх.

 Затым Ракавіца перайшла ў 18 стагоддзі да роду Талочкаў і належыла ім 200 год. Апошнім уладальнікам быў Тэадор Талочка (1876 – 1946), які быў жанаты на Ядзвіге з роду Паніквіцкіх. Талочкі пабудавалі сядзібу з паркам і капліцай – пахавальней на могілках. Да палаца сядзібы вяла алея з топаляў шырыня якой 6 метраў.

 Фамільнае пахаванне было на мясцовых на ўзвышшы могілках, дзе і ўніяцкая царква Шуйскіх, якія знаходдзяца на ўдаленні ад палацу. Капліца Талочка пабудавана ў 1910 годзе  з цэглы ў стылі неаготыкі . Над уваходам надбудавана чацверыковая вежа са шпілем па вуглам якой былі маленькія вежачкі. Па бакам капліцы па тры неагатычных вакна. Апсіда трохгранная з контрфорсамі. З лева ад капліцы магіла Станіслава Талочка (1868- 1935).

С. Талочка быў вядомы ў Польшчы, як выкладчык і навуковец. Скончыў у Варшаве ўніверсітэт фізіка – матэматычны факультэт. Стажыроўку праходзіў у Германіі, а пасля абароны доктарскай ступені працаваў у Львове ў мясцовым універсітэце, дзе быў дырэктарам інстытута хіміі.

 Доктар філасофіі, прафесар хіміі, аўтар падручнікаў і навуковых прац па арганічнай хіміі па якім у Польшчы вучылася некалькі пакаленняў студэнтаў.

 На могілках захавалася шмат старых мураваных надмагільных помнікаў.  За капліцай магіла Леакадзіі Паніквіцкай і Рамана Малахоўскага.

У савецкія часы капліца была разрабавана. Верхняя частка вежы разабрана. Капліца знаходзіцца ў занядбаным стане

Каментары