Знай свой край

Знай свой край

Лунінец. Касцёл Святога Юзафа.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінец, Чыгуначная 9

0

124

15.01.2025

Апісанне

У горадзе Лунінец ёсць каталіцкі касцёл, які мае амаль векавую гісторыю. Касцёл Святога Язэпа ўзведзены ў 1931 годзе ў часы Польскай дзяржавы. Будынак пабудаваны ў стылі гістарызму з элементамі неакласіцызму і неаготыкі. У гады Савецкага Саюза касцёл зачынілі і тут працаваў склад і Дом культуры. Пасля развалу СССР вярнулі святыню вернікам. Быў праведзены рамонт. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.24052404
Даўгата: 26.80486055

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.01.2025

Лунінец. Касцёл Святога Іосіфа.

У цэнтры горада Лунінец захаваўся будынак каталіцкага касцёла Святога Іосіфа. Упершыню Лунінец упамінаецца ў гістарычных дакументах у 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай мястэчка апынулася пад уладай Расійскай імперыі. Пасля Рыжскага міру 1921 года і да 1939 года ў складзе Польскай дзяржавы.


У 1931 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі асвяціў касцёл Святога Юзафа ў Лунінцы. А ў 1935 годзе біскуп Казімір Букраб кансакраваў каталіцкую святыню. 


Касцёл быў зачынены ў часы Савецкага Саюза ў 1948 годзе. Будынак прыстасавалі спачатку пад склад, а потым тут быў Дом культуры. Вежа над касцёлам была знесена. У апошнія гады існавання СССР будынак вярнулі вернікам. Першая каталіцкая служба тут прайшла ў 1997 годзе. У апошнія гады праведзены рамонт і зроблены роспісы інтэр'ера.


Касцёл узведзены ў стылі гістарызму. Мае рысы неаготыкі і неакласіцызму. Будынак у плане мае форму прамавугольніка. Накрыты двухсхільным дахам. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана пяцігранная апсіда. Галоўны фасад касцёла завершаны трохвугольным франтонам. Над уваходам знаходзіцца акно–ружа. 

Каментары

Усяго каментароў: 0