Знай свой край

Знай свой край

Бронная Гара. Мемарыял.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі раён, Бронная Гара.

Апісанне

На чыгуначнай станцыі Бронная Гара Бярозаўскага раёна створаны мемарыял, прысвечаны ахвярам злачынстваў нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гітлераўцамі падчас вайны недалёка ад чыгуначнай станцыі праводзіліся масавыя расстрэлы насельніцтва, пераважна габрэйскай нацыянальнасці. Даследчыкамі называецца лічба ў 50 тысяч чалавек, знішчаных карнікамі ў гады вайны. Манумент увенчаны званом, а надпісы на мармуровых плітах выкананы на чатырох мовах: беларускай, рускай, на іўрыце і ідыш.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.01.2025

Бронная Гара. Мемарыял.

Паміж Бярозай і Івацэвічамі ёсць чыгуначная станцыя Бронная Гара, побач з якой створаны мемарыял, прысвечаны ахвярам вайны.


Падчас Вялікай Айчыннай вайны ва ўрочышчы каля чыгуначнай станцыі выкопваліся вялікія ямы і расстрэльваліся тысячы ахвяр.

У траўні-верасні 1942 года былі зроблены ямы ў даўжыню 25 - 50 метраў і шырынёй 10 – 12 метраў і на глыбіню 4 метра. Ямы капалі жыхары бліжэйшых вёсак. Тэрыторыя вакол была акружаная плотам і ахоўвалася гітлераўцамі. Вагоны падаваліся ад цэнтральнай чыгуначнай магістралі на спецыяльна пабудаваную каляіну, якая вяла на 300 метраў да ям-магіл.

Людзей распраналі, забіралі каштоўныя рэчы, а потым клалі радамі На дно ямы і расстрэльвалі. Былі таксама расстраляныя і некаторыя мясцовыя жыхары, як сведкі злачынстваў нацыстаў.


Увесну 1944 года, каб схаваць сляды сваіх злачынстваў, нацысты прыгналі ваеннапалонных, якія выкопвалі і спальвалі трупы. Ваеннапалонных таксама потым расстралялі. Усяго па розных ацэнках тут было знішчана прыкладна 50 тысяч чалавек. Пераважна гэта былі габрэі.


У пасляваенны час пачаліся даследаванні злачынстваў нацыстаў. Пошук сведак і дакументаў. На сённяшні дзень устаноўлена два помнікі: памятны знак на месцы расстрэлаў і мемарыял каля чыгуначнай станцыі.

Каментары