Ліда. Помнік князю Гедыміну
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда.
0
245
08.12.2024
Апісанне
У самым цэнтры горада Ліда каля замка некалькі год таму быў усталяваны помнік князю Гедыміну. Менавіта пры Гедыміне будуецца замак у горадзе. Вялікі князь Літоўскі Гедымін (1275 – 1341) - выбітны дзяржаўны дзеяч, пры якім княства стала вялікай і магутнай дзяржавай. Помнік выкананы з бронзы на гранітным пастаменце па эскізу скульптараў Сяргея Аганава і Вольгі Нячай. Адкрылі помнік ў верасні 2019 года на свята Дня горада Ліды.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.88828246
Даўгата: 25.30298696
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.12.2024
Ліда. Помнік князю Гедыміну
У самым гістарычным цэнтры горада Ліда каля замка знаходзіцца помнік Вялікаму князю Літоўскаму Гедыміну. І помнік паставілі тут не выпадкова, бо менавіта Гедымін з'яўляецца заснавальеікам замка ў Лідзе.
Гедымін (1275 – 1341) – Вялікі князь Літоўскі ў часы якога тэрыторыя дзяржавы павялічылася ў 2 разы. Нашчадкі Гедыміна ўтварылі дынастыю Гедымінавічаў.
Помнік усталяваны ў 2019 годзе на перакрыжаванні вуліц Замкавай і Грунвальдскай у скверы на плошчы 600 – годдзя Ліды. У 2017 годзе мясцовыя ўлады Ліды абвясцілі конкурс на лепшы эскіз скульптуры «Заснавальнік замка – князь Гедымін». Перамог сумесны эскіз скульптараў Сяргея Аганава і Вольгі Нячай. Урачыстае адкрыццё адбылося 7 верасня 2019 года на свята Дня горада.
Вага бронзавай коннай статуі складае каля трох тон. Вышыня помніка шэсць метраў.
Помнік князю выглядае наступным чынам. Бронзавая конная статуя князя пастаўлена на высокі пастамент. Гедымін у вобразе спакойнага і ўпэўненага кіраўніка, які спакойна сядзіць на кані. Князь паказаны ў рыцарскіх даспехах без шлема і ў багатым убранні. На галаве ў Гедыміна карона, бо ён як і Міндаўг называў сябе каралём. Адна рука князя ляжыць на мячы, што сабой сімвалізуе абарону Гедымінам краіны. Доўгая мантыя, як адзін з сімвалаў княжацкай улады, спадае на пастамент. На гранітным пастаменце размешчана імя князя і адзін з сімвалаў дзяржавы – герб «Калюмны».
Каментары
Усяго каментароў: 0