Сімакава. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі раён, Сімакава
0
64
08.02.2025
Апісанне
У мястэчку Сімакава Карэліцкага раёна знаходзіцца каменная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Магчыма, што царква спачатку належала уніятам, або каталікам. У савецкія часы царкву зачынілі. У канцы існавання СССР будынак перадалі праваслаўным вернікам. Быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.40512342
Даўгата: 26.48888492
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.02.2025
Сімакава. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
У Карэліцкім раёне ў мястэчку Сімакава пабудавана каменная праваслаўная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Мястэчка знаходзіцца паміж гарадамі Мір і Нясвіж. Царква размяшчаецца ў самым цэнтры мястэчка.
Святыня была пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 1866 годзе.
У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны храм зачынілі. Будынак прыстасавалі пад сацыяльныя патрэбы і тут быў адкрыты мясцовы клуб.
У канцы існавання Савецкага Саюза ў 1990 годзе будынак перадалі праваслаўным вернікам і быў пачаты рамонт. У 1991 годзе адбылося асвячэнне храма.
Царква ў плане мае прамавугольную форму і складаецца з дзвюх асноўных архітэктурных частак: малітоўнай залы і апсіды. Накрыты будынак двухсхільным дахам. На даху размешчаны на барабане купал-цыбуліна. Над фасадам размяшчаецца трохвугольны франтон і шасцігранная шатровая невялікая вежачка.
У апошнія гады царква адрамантаваная. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0