Мір. Сядзіба Замірье Святаполк – Мірскіх
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Замір'е.
0
103
08.02.2025
Апісанне
Напрыканцы 19 стагоддзя мястэчка Мір разам з замкам набыў князь Святаполк Мірскі, які тут пачаў ствараць радавую сядзібу. За замкам быў пабудаваны мураваны двухпавярховы палац, флігель і гаспадарчыя пабудовы. Быў створаны парк з сажалкай. Пасярод парка ўзведзена радавая капліца – усыпальніца. Да нашага часу захаваўся парк з капліцай, флігель, бровар і некалькі гаспадарчых пабудоў. Некалькі год таму археолаг Ірына Ганецкая правяла раскопкі на месцы палаца 19 стагоддзя. У час раскопак былі знойдзены таксама падмуркі будынка 16 – 17 стагоддзя.
Катэгорыі

Крушня

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.45004163
Даўгата: 26.48034926
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.02.2025
Мір. Сядзіба Замірье Святаполк–Мірскіх.
У мястэчку Мір Карэліцкага раёна захавалася да нашага часу мноства помнікаў архітэктуры і даўніны. Адноўлены замак Радзівілаў. У самім мястэчку вакол гандлёвай плошчы некалькі культавых будынкаў і гандлёвыя рады.
Але ёсць некалькі старажытных будынкаў у мястэчку, пра якія мала хто ведае. Калі прайсці ў парк за замкам, вы там пабачыце ўсыпальніцу князей Святаполк–Мірскіх. На ўскраіне парку была створана сядзіба Замірье і пабудаваны палац.
У 1891 годзе мястэчка Мір з замкам набывае князь Мікалай Іванавіч Святаполк–Мірскі за 414 тысяч рублёў срэбрам. Князь зрабіў у Міры сваю радавую рэзідэнцыю. Для новых гаспадароў быў пабудаваны двухпавярховы мураваны палац. Будынак быў узведзены ў стылі неакласіцызму. Побач быў пабудаваны флігель, гаспадарчыя пабудовы і бровар. Паміж палацам і замкам быў зроблены пейзажны парк пасярод якога пабудавалі радавую капліцу-усыпальніцу. У 1898 годзе быў выкапаны новы пруд. Летам 1898 года памірае князь М.І. Святаполк–Мірскі і маёмасць перайшла да яго жонкі Клеапатры Міхайлаўны, а потым да іх сына Міхаіла.
У часы Першай сусветнай вайны і ў час рэвалюцыі новы мураваны палац згарэў. Князь Міхаіл Мікалаевіч Святаполк–Мірскі вырашыў не аднаўляць згарэўшы палац, а пачаў аднаўляць замак Радзівілаў. Дагэтуль князь працаваў ў пасольстве Расіі ў Брытанііі.
Некалькі год таму на месцы палаца Святаполк–Мірскіх праводзіліся археалагічныя раскопкі вядомым гісторыкам Ірынай Ганецкай. У час раскопак быў выяўлены не толькі падмурак і падвалы палаца канца 19 стагоддзя, але і падмуркі будынка, які існаваў на гэтым месцы значна раней у перыяд 16 – 17 стагоддзяў. Гэта будынак эпохі князя Мікалая Радзівіла Сіроткі (1549 - 1616). Была знойдзена цэгла – пяльчатка, кераміка і посуд той эпохі.
Зараз падмуркі закансерваваны, і ў будучым плануецца ў флігелі, які захаваўся да нашага часу, зрабіць музейную экспазіцыю, якая б распавядала пра сядзібу Замір'е. Акрамя флігеля, дзе зараз знаходзяцца жылыя кватэры, захаваліся да нашага часу бровар і яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў.
Каментары
Усяго каментароў: 0