Мір. Траецкая царква
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Мір, вул 17 верасня.
0
59
07.02.2025
Апісанне
У цэнтры мястэчка Мір Карэліцкага раёна на былой гандлёвай плошчы пабудавана мураваная Траецкая царква. Храм пабудаваны ў 16 стагоддзі, як праваслаўная царква. Потым перайшла да ўніятаў. У часы Расійскай імперыі перайшла зноў да праваслаўных вернікаў. У 19 стагоддзі баракальны храм перабудаваны ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. Царква дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.45478507
Даўгата: 26.46720639
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.02.2025
Мір. Траецкая царква.
У мястэчку Мір Карэліцкага раёна ўсе ў першую чаргу едуць глядзець замак магнатаў Радзівілаў. На былой гандлёвай плошчы мястэчка захаваліся да нашага часу некалькі культавых будынкаў - дамы купцоў і рамеснікаў, гандлёвыя рады.
На ўсходнім баку былой гандлёвай плошчы знаходзіцца царква Святой Тройцы, якая мае некалькі стагоддзяў гісторыі.
Храм быў узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1530-1550-я гады. Храм каменны, згадваецца ў 1705 годзе, як уніяцкая царква пры манастыры базыльян. Манастыр зачынілі ў часы Расійскай імперыі ў 1824 годзе. А ўніяцкая царква заставалася парафіяльнай. Пасля забароны ўніяцтва ў 1839 годзе святыню перадалі праваслаўным вернікам.
Да храма прыбудавалі прыдзел у 1842 годзе, які асвяцілі ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. У 1865 годзе царква была значна перабудавана пасля пажару. Прычым іканастас і царкоўныя рэчы падчас пажару ўдалося выратаваць. Пасля рамонту царкву зноў асвяцілі летам 1868 годзе. Асвячаў архіепіскап Мінскі Міхаіл. У 1873–1875 гадах храм значна перабудавалі і надалі будынку рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Пры гэтым бароккальный выгляд помніка быў страчаны.
Каментары
Усяго каментароў: 0