Знай свой край

Знай свой край

Мір. Царква Святога Георгія

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Мір, вул. Замкавая.

0

70

07.02.2025

Апісанне

У мястэчку Мір Карэліцкага раёна на мясцовых могілках пабудавана праваслаўная мураваная царква. Храм асвяцілі ў гонар Святога Георгія. Царкву пабудавалі ў 1910 годзе ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Складаецца будынак з трох асноўных архітэктурных частак. У савецкія часы святыню зачынілі. Напрыканцы існавання СССР храм вярнулі праваслаўным вернікам. Быў праведзены рамонт. У 1992 годзе царква зноў пачала працаваць.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.45534368
Даўгата: 26.47757807

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.02.2025

Мір. Царква Святога Георгія

У старажытным мястэчку Мір у Карэліцкім раёне ёсць замак магнатаў Радзівілаў і яшчэ мноства помнікаў архітэктуры і даўніны. Калі заязжаць у Мір з трасы М- 1 па вуліцы Танкістаў, то з правага боку на ўзвышшы на мясцовых могілках бачная мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Георгія.

Храм пабудаваны з цэглы ў часы Расійскай імперыі ў 1910 годзе. Царква лічыцца прыпісанай да Траецкай царквы, якая размяшчаецца ў цэнтры мястэчка на былой гандлёвай плошчы. У часы Савецкага Саюза царква зачынена і будынак быў занядбаны. У 1992 годзе помнік адрамантаваны і зноў асвечаны.

 Помнік узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Прытвор аформлены шчытом з двумя арачнымі вокнамі. Уваход зроблены, як арачны праём з кілепадобным абрамленнем.

Асноўны аб'ём накрыты шатровым дахам на якім надбудаваны драўляны барабан з шатром – цыбулінай. Бакавыя фасады асноўнага аб'ёму прарэзаны трыма арачнымі вокнамі. Царква дзейнічае. Перад могілкамі мураваная брама.

Каментары

Усяго каментароў: 0