Мір. Капліца Заслаўскіх
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Мір, вул. Замкавая.
0
71
08.02.2025
Апісанне
У Карэліцкім раёне ў цэнтры мястэчку Мір каля замка Радзівілаў пабудавана капліца Заслаўскіх. Храм мураваны узведзены ў пачатку 20 стагоддзя ў неарускім стылі на перакрыжаванні шляхоў. Капліца ўзведзена ў 1909 годзе ў гонар Уладзіміра Францавіча Заслаўскага, які памёр у сакавіку 1909 года ва ўзросце 37 год. Капліца пабудавана за сродкі Францішкі Заслаўскай, якая пабудава невялікі храм у гонар свайго сына. Капліца мае статус помніка архітэктуры.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.45153317
Даўгата: 26.46967402
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.02.2025
Мір. Капліца Заслаўскіх
У цэнтры мястэчка Мір Карэліцкага раёна пабудавана мураваная капліца Заслаўскіх. Помнік знаходзіцца перад замкам на перакрыжаванні дарог. Пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў 1909 годзе.
Помнік - невялікі будынак, мае форму квадрата ў плане. Накрыты медным дахам на якім усталяваны крыж. Помнік узведзены ў нерускім стылі.
Капліца ўзведзена ў гонар Уладзіміра Францавіча Заслаўскага, які памёр у сакавіку 1909 года ва ўзросце 37 год. Храм быў пабудаваны на месцы драўлянай капліцы на перакрыжаванні шляхоў каля самога замка Радзівілаў. Капліца пабудавана па фундацыі мясцовай мяшчанкі Францішкі Заслаўскай, якая пабудавала гэты невялікі храм у гонар свайго сына. Над уваходам у храм ёсць шыльда з наступным надпісам: «Часовня сія построена Францишкою Заславскою за упокой сына ея Владимира Францевича Заславскаго 1909 г.» Па некаторым звесткам вядома, што Уладзімір Заслаўскі быў моцна пабіты казакамі ад чаго і памёр.
Магчыма, што капліцу пабудавалі на той зямлі, якая належыла роду Заслаўскіх. У савецкія часы зямля ад возера да лесу называлася мясцовымі жыхарамі Заслаўшчынай.
Прыдарожная капліца мае статус помніка архітэктуры.
Каментары
Усяго каментароў: 0