Знай свой край

Знай свой край

Сялец. Касцёл Святога Аляксея

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Сялец.

0

96

25.01.2025

Апісанне

У Бярозаўскім раёне ёсць мястэчка Сялец з двумя мураванымі старажытнымі храмамі. Тут ёсць царква 19 стагоддзя і каталіцкі касцёл Святога Аляксея, які пабудавалі ў 1912 годзе. Першы касцёл у мястэчку пабудавалі яшчэ ў 15 стагоддзі, а наступны ў 16 стагоддзі. У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі каталіцкі храм перадалі праваслаўным вернікам. У пачатку 20 стагоддзя пабудавалі новы касцёл у стылі неаготыкі з трыма нефамі. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.58325214
Даўгата: 24.86101658

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.01.2025

Сялец. Касцёл Святога Аляксея

У мястэчку Сялец Бярозаўскага раёна ёсць два старажытныя мураваныя храмы: праваслаўная царква Успення Багародзіцы 19 стагоддзя і каталіцкі касцёл Святога Аляксея. Першы драўляны касцёл у мястэчку быў пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1471 годзе. Называўся касцёл у тыя часы ў гонар Святога Лаўрына. Наступны каталіцкі храм узвялі ў 1519 годзе за сродкі вялікай княгіні і каралевы Боны Сфорцы.

 Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Сялец увайшоў у склад Расійскай імперыі і касцёл працаваў. Пасля анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў касцёл зачынілі, а будынак перадалі праваслаўным вернікам. Праз нейкі час драўляны будынак разабралі і на яго месцы ўзвялі новую мураваную праваслаўную царкву.

Ужо толькі пасля Першай расійскай рэвалюцыі, калі ў Расійскай імперыі было абвешчана аб рэлігійнай свабодзе быў дадзены дазвол на будаўніцтва новага каталіцкага храма. І ў 1908 – 1912 гадах у стылі неаготыкі ўзводзіцца новы будынак каталіцкага касцёла. Храм створаны па праекту архітэктара Вільгельма Срока на гандлёвай плошчы.

 Касцёл трохнефная базіліка. Дамінантай з'яўляецца трохярусная вежа –званіца: васьмярык на двух чацвярыках. У інтэр'еры ёсць хоры. Перад касцёлам знаходзіцца брама. Да касцёла адносіцца капліца. У апошнія гады храм адрамантаваны.

Каментары

Усяго каментароў: 0