Знай свой край

Знай свой край

Сялец. Успенская царква

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Сялец

0

129

25.01.2025

Апісанне

У Бярозаўскім раёне ў мястэчку Сялец пабудавана мураваная праваслаўная царква Успення Багародзіцы. Першая царква была перабудавана з старога драўлянага каталіцкага касцёла, які быў пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Новы праваслаўны мураваны храм пабудавалі ў 1870 годзе ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. У інтэр'еры ёсць старажытныя каштоўныя абразы 18 - 19 стагоддзяў. Царква адрамантавана ў апошнія гады. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.58925566
Даўгата: 24.87212093

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.01.2025

Сялец. Успенская царква.

У мястэчку Сялец Бярозаўскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Першы ўспамін у гістарычных крыніцах пра Сялец адносіцца да 1397 года.

 У 15 стагоддзі пабудаваны каталіцкі касцёл. У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 – 18 стагоддзях уваходзіў у склад Брэсцкага павета Брэсцкага ваяводства. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.

Пасля анцірасійскага паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў 1863 – 1864 гадоў касцёл зачынілі, а будынак перадалі праваслаўным вернікам. Праз нейкі час драўляны будынак разабралі і на яго месцы ўзвялі новую мураваную праваслаўную царкву.

 Новы праваслаўны храм пабудавалі ў 1870 годзе ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Будынак мае выцягнутую падоўжаную кампазіцыю і складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца.

У царкве ёсць старажытныя абразы 18 – 19 стагоддзяў: «Ісус Хрыстос», «Пакроў», «Святыя Пётр і Павел», «Мікалай Цудатворац», «Успенне», «Маці Божая Замілаванне», «Увядзенне у храм Багародзіцы» і іншыя

Каментары

Усяго каментароў: 0