Знай свой край

Знай свой край

Калоднае. Царква Святога Дзмітрыя

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі раёон, Калоднае.

0

116

12.01.2025

Апісанне

У старажытным мястэчку Калоднае Столінскага раёна ёсць праваслаўная драўляная царква, якая асвечана ў гонар Святога Дзмітрыя. Упершыню ў гістарычных крыніцах Калоднае сустракаецца ў 16 стагоддзі ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Быў тут і маёнтак, які належыў розным гаспадарам. Росквіт маёнтка пачынаецца ў часы гаспадарыння роду Скірмунтваў 18 – 19 стагоддзях. У 19 стагоддзі была пабудавана і царква Святога Дзмітрыя. Храм узведзены ў псеўда – рускім стылі з элементамі класіцызму. Каля царквы пабудавана драўляная званіца. Храм адрамантаваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.94741509
Даўгата: 26.50933019

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.01.2025

Калоднае. Царква Святога Дзмітрыя

У Столінскім раёне на трасе Пінск – Столін ёсць старажытнае мястэчка Калоднае ў якім была сядзіба Скірмунтаў і драўляная праваслаўная царква Святога Дзмітрыя. Ад сядзібы Скірмунтаў да нашага часу захаваўся толькі парк.

Ёсць два паданні пра паходжанне назвы Калоднае. Першае распавядае нам пра тое, што калі татары прыйшлі ў гэты край і знішчылі бліжэйшы замак, жыхары гэтага замка ратаваліся ў лясах і хаваліся за калодамі. Другое паданне кажа пра культ крыніцы ў гэтым краі, што іх заўсёды шанавалі і аберагалі. І адну крыніцу палешукі, каб уладкаваць яе замест зруба зрабілі пустую дубовую  калоду.  

 Мястэчка вядомае з часоў Вялікага Княства Літоўскага і ўпершыню ўпамінаецца ў 1507 годзе. Першапачаткова належыла Марыі Равенскай. Пазней гаспадарамі Калоднага сталі Скірмунты, якім на Палессі належылі вялікія ўладанні.  Росквіт маёнтка Скірмунтаў пачынаецца ў 19 стагоддзі.

 Не абмінулі Калоднае і падзеі анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў. Каля Калоднага адбываліся баі паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі. Скірмунты падтрымалі паўстанне і былі пазбаўлены свайго маёнтка, які перайшоў да Мікалая Гартынга, а потым да Якава Сазановіча.

Прыкладна ў гэты ж час у 19 стагоддзі на ускраіне Калоднага на мясцовых могілках была пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Дзмітрыя. Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. Пабудаваны храм у  псеўда – рускім стылі з элементамі класіцызму.

 Будынак складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Асноўны аб'ём храма накрыты чатырохсхільным дахам. У апошнія гады у будынку праведзены рамонт. Перад царквой пабудавана драўляная каркасная званіца.

 Могілкі з царквой знаходзяцца паміж Калодным і вёскай Паніжжа.

Каментары

Усяго каментароў: 0