Знай свой край

Знай свой край

Калоднае. Помнік Гелене Скірмунт

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Калоднае.

Апісанне

Мястэчка Калоднае Столінскага раёна калісці належыла роду Скірмунтаў. Росквіт маёнтка прыйшоў на часы Аляксандра Скірмунта (1794 - 1947), бацькі Гелены Скірмунт. Быў пабудаваны драўляны палац з гаспадарчымі будынкамі. Тут у маёнтку нарадзілася Гелена Скірмунт (1827 – 1874) – беларуская і польская мастачка, скульптар і грамадская дзяячка.У 1990- я гады на месцы маёнтка Скірмунтаў быў усталяваны памятны знак Гелене Скірмунт. Ад маёнтка застаўся парк з прудам і мураваны млын з падмуркамі палаца.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.01.2025

Калоднае. Помнік Гелене Скірмунт.

У цэнтры мястэчка Калоднае Столінскага раёна ўсталяваны памятны знак Гелене Скірмунт. Тут была калісці квітнеючая сядзіба Скірмунтаў, ад якой застаўся толькі парк і падмуркі палаца.


Упершыню Калоднае ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 16 стагоддзі. Належыла мястэчка спачатку роду Равенскіх. У пачатку 19 стагоддзя гаспадарыць у маёнтку пачаў Аляксандр Скірмунт, бацька Гелены Скірмунт.


На часы А. Скірмунта прыходзіцца росквіт маёнтка ў Калодным. Быў пабудаваны палац. Гэта быў драўляны будынак на высокім падмурку з порцікам у цэнтры галоўнага фасада. У плане будынак меў прамавугольную канструкцыю. У палацы быў вялікі падвал, які захаваўся да нашага часу. У падвале былі харчовыя запасы. Каля сядзібы было возера і гаспадарчыя пабудовы. Ужо пасля смерці А. Скірмунта ў 1847 годзе Гартэнзія Скірмунт здала ў арэнду маёнтак шляхцічу Восіпу Глябовічу.


Падзеі анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў таксама закранулі маёнтак у Калодным і род Скірмунтаў. Скірнунты за падтрымку паўстанцаў былі пазбаўлены права на маёнтак у Калодным. За ўдзел у паўстанні Гелену Скірмунт саслалі ў Тамбоў, а яе муж Казімір Скірмунт быў сасланы ў Кастраму.


Гелена Скірмунт (1827 – 1874) – беларуская і польская мастачка, скульптар і грамадская дзяячка. Нарадзілася ў сям'і Аляксандра Тамашавіча Скірмунта (1794 – 1847) – пінскага уезднага харунжага і пінскага уезднага маршалка. Маці – Гартэнзія Орда, сястра мастака і кампазітара Напалеона Орды.

Гелена вучылася ў Вільні ў вядомага мастака Вікенція Дмахоўскага, працягвала навучанне ў Берліне, Дрэздэне і Парыжы. Удзельнічала ў анцірасійскім паўстанні 1863 – 1864 гадах. Была саслана. Затым жыла ў Крыме і ў Францыі. Пахавана ў Пінску на мясцовых могілках.


У Калодным у 1990 – х гадах усталяваны памятны знак у гонар Гелены Скірмунт на якім напісана: «У памяць знакамітай мастачкі Гелены Скірмунт (1827 – 1874). Ураджэнкі вёскі Калоднае. Устаноўлены на месцы сядзібы Скірмунтаў.»

Каментары