Знай свой край

Знай свой край

Аўсямірава. Царква Святога Міхаіла

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Аўсямірава.

0

152

10.01.2025

Апісанне

У мястэчку Аўсямірава Столінскага раёна на мясцовых могілках ёсць драўляная царква Святога Міхаіла. Храм узведзены ў 18, або 19 стагоддзі. Дакладных дадзеных па часе пабудовы няма. Ёсць звесткі, што царква ў 1868 годзе была перабудавана і быў набыты новы іканастас. Храм складаецца з 4 асноўных частак і з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства. У апошнія гады будынак быў адрамантаваны. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.99644395
Даўгата: 26.48121833

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.01.2025

Аўсямірава. Царква Святога Міхаіла

У Столінскім раёне ёсць невялікае мястэчка Аўсямірава. Патрапіцць туды досыць няпроста, бо шляхі туды ляжаць не па вялікім сучасным трасам, а праз лясы і маленькія вёскі. З трасы Пінск – Столін сюды можна даехаць праз вёску Калоднае, або праз Радчіцк. У гістарычных дакументах Аўсямірава ўпершыню ўпамінаецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У тыя часы гэта былі вакол забалочынаыя масівы зямлі, а зараз вакол Аўсямірава цэлая сетка меліяратыўных каналаў.

На мясцовых могілках у Аўсямірава знаходзіцца драўляная царква ў гонар Святога Архангела Міхаіла. Храм узведзены калі дакладна невядома. Па адным звесткам, што царква з 18 стагоддзя з часоў Вялікага Княства Літоўскага, а па іншым крыніцам з пачатку 19 стагоддзя.

У 1868 годзе будынак храма перабудаваны і быў у гэты час ўсталяваны новы іканастас, які дапамог атрымаць дзьяк Стрыбужынскі. Храм зноў асвяцілі ў ліпені 1868 года. Царква невялікая, а таму прыпісана да царквы Раства Багародзіцы ў Радчыцку. Дарэчы, калі будзеце выязжаць на трасу Пінск – Столін праз Радчыцк, то там у вас будзе магчымасць пабачыць мураваную царкву 19 стагоддзя.

Царква ў Аўсямірава з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда.

Каментары

Усяго каментароў: 0