Вострава. Царква Святога Міхаіла
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Вострава.
0
55
12.02.2025
Апісанне
У мястэчку Вострава Слонімскага раёна знаходзіцца драўляная праваслаўная царква Святога Міхаіла. Першая царква была пабудавана яшчэ ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Новы храм, лічыцца, што ў зведзены ў 19 стагоддзі ў эпоху Расійскай імперыі. Ёсць некаторыя звесткі, што царква пабудавана значна раней за 19 стагоддзе – недзе ў пачатку 18 стагоддзя. Гэта бачна і па архітэктуры, што прытвор са званіцай прыбудаваны да храма пазней. Верагодна, што царква ўзведзена ў 18 стагоддзі і належыла першапачаткова ўніятам. У савецкія часы царкву зачынілі і тут быў склад. Служба ў храме была адноўлена ў 1993 годзе. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.24102732
Даўгата: 25.03620889
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.02.2025
Вострава. Царква Святога Міхаіла.
Па шляху з горада Слоніма на Ружаны ў Слонімскім раёне знаходзіцца мястэчка Вострава. У мястэчку ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі была пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Архангела Міхаіла.
Першая драўляная царква ў Вострава была пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1586 годзе. Храм узведзены па фундацыі маршалка Слонімскага павета Гарабурды. Зямля на якой узвялі святыню таксама належыла яму.
У 1863 годзе царква была адрамантавана за сродкі казны. У 1879 годзе храм быў капітальна адрамантаваны на сродкі прыхаджан. Пры царкве было некалькі царкоўна – прыхадскіх школ.
У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны царква была зачынена. У 1962 годзе памяшканне было прыстасавана пад склад для зерня. У 1990 – м годзе храм вярнулі праваслаўным вернікам і пачаўся рамонт святыні. У 1993 годзе царква пачала зноў працаваць і адбылося асвячэнне храма.
Будынак з'яўляецца помнікам драўлянага народнага дойлідства. Складаецца храм з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана чацверыковая вежа – званіца. У інтэр'еры храм падзелены слупамі на тры нефа. Тэрыторыя храма агароджана мураваным заборам.
Каментары
Усяго каментароў: 0