Рэпля. Касцёл Прасвятой Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р., Рэпля.
0
224
27.11.2024
Апісанне
Першы касцёл у мястэчку Рэпля пабудавалі ў 17 стагоддзі. Храм быў драўляны. Мураваны быў узведзены толькі ў пачатку 20 стагоддзя. Касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы ў стылі неаготыкі. Галоўны фасад упрыгожвае 2 шматярусныя вежы. Бакавыя сцены падтрымліваюць контрфорсы. Інтэр'ер падзелены на 3 нефа. Маецца некалькі драўляных неагатычных алтароў і амбон. Над уваходам хоры, на якіх размешчаны арган.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.3107712
Даўгата: 24.2030515
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
27.11.2024
Рэпля. Касцёл Прасвятой Дзевы Марыі
Сваю гісторыю мястэчка Рэпля пачынае з 16 стагоддзя. Гаспадарамі за гэтыя стагоддзі тут былі многія вядомыя ўладальнікі: Адахоўскія, Ясенскія, Масальскія, Сцыпіёны і Валовічы. У пачатку 17 стагоддзя заснаваны першы каталіцкі прыход і пабудаваны драўляны касцёл. У 1731 годзе гетман Міхал Масальскі фундаваў новы касцёл.
У 1902 – 1909 гадах у мястэчку пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл, які асвяцілі ў гонар Прасвятой Дзевы Марыі.
Будынак узведзены ў стылі неаготыкі. Галоўны фасад упрыгожаны двумя шматяруснымі тэлескапічнымі вежамі. Першы ярус вежаў чацвярыковы, а другі васьмігранны. Завяршаюцца вежы шатрамі.
Паміж вежамі знаходзіцца ступенчаты шчыт з пінаклямі. Такі ж шчыт размяшчаецца і над апсіднай часткай храма. Галоўны ўваход знаходзіцца ў цэнтры фасада. Над уваходам акно – ружа. На бакавых фасадах аконныя праёмы, паміж якімі контрфорсы. Асаблівай прыгажосці храму надае кантраст чырвонай цэглы з белай тынкоўкай. Інтэр'ер падзелены на тры нефы. Маецца некалькі неагатычных драўляных алтароў і амбон, які раней выкарыстоўваўся для казанняў.
Касцёл абнесены па перыметру мураванай агароджай з бутавага камення. У апошнія гады касцёл быў адрамантаваны.
Каментары
Усяго каментароў: 0