Рэпля. Капліца-пахавальня.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р, Рэпля.
0
242
30.11.2024
Апісанне
Калісьці ў мястэчку Рэпля быў маёнтак з палацам Гляйзераў і завадскіх, ад якога нічога не засталося. Да нашых дзён захаваўся неагатычны касцёл і на могілках Капліца–пахавальня.
Капліца належала роду Гляйзераў і была пабудавана ў 19 стагоддзі ў неагатычным стылі. Сама капліца нагадвае сабой нейкі казачны замак у выглядзе каменнай вежы. Пад вежай знаходзіцца крыпта. Да вежы прыбудаваны цагляны калідор, праз які неабходна прайсці, каб патрапіць у крыпту. Вежа пабудавана з цэглы і бутавага каменя.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.31589265
Даўгата: 24.22016399
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.11.2024
Рэпля. Капліца-пахавальня.
Галоўным упрыгожваннем мястэчка Рэпля з'яўляецца неагатычны касцёл Дзевы Марыі. Але на мясцовых могілках захаваўся да нашых дзён незвычайны помнік архітэктуры-капліца Гляйзераў.
У Рэпле з 18-га стагоддзя быў маёнтак, які належаў роду Гляйзераў і завадскіх. Сядзібны палац быў драўляны з гаспадарчымі пабудовамі і варотамі.
На мясцовых могілках захавалася капліца роду Гляйзераў 19-га стагоддзя.
Па шляху з аграгарадка Воўпа на Рэплю з левага боку, пры набліжэнні да Рэплі, ёсць старажытныя могілкі. Сярод могілак узвышаецца дарэвалюцыйная Капліца-пахавальня арыгінальнай архітэктуры.
Будынак капліцы пабудаваны ў выглядзе вежы, завершанай высокім шпілем. Вежа пабудавана з цэглы і бутавага каменя. Вакол дробнымі каменьчыкамі выкладзены ўзор. Каб патрапіць у крыпту, неабходна з тыльнага боку прайсці праз прастакутны выцягнуты аб'ём, які пабудаваны ў неагатычным стылі і ў даўжыню больш за шэсць метраў. Прыбудова і вежа маюць стральчатыя неагатычныя вокны.
Каментары
Усяго каментароў: 0