Гудзевічы. Літаратурна – краязнаўчы музей
Музей
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Гудзевічы.
0
66
10.02.2025
Апісанне
У мястэчку Гудзевічы Мастоўскага раёна існуе мураваная праваслаўная царква 19 стагоддзя і літаратурна – краязнаўчы музей. Гэты вясковы музей мае больш 10 залаў экспазіцыі. Побач з музеем устанавілі аўтэнтычную сялянскую хату 18 стагоддзя. Сабраны ўнікальныя экспанаты, рукапісы і творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, гісторыкаў і мастакоў. Стваральнікам музея з'яўляецца настаўнік мясцовай школы Алесь Белакоз (1928 - 2016) – краязнавец, музеязнавец і грамадскі дзеяч. У музей можна патрапіць на экскурсію, калі загадзя звязацца з адміністрацыяй установы праз афіцыйны сайт.
Катэгорыі

Платна

Літаратурны

Батанічны

Экспазіцыя

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.37102663
Даўгата: 24.17526177
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.02.2025
Гудзевічы. Літаратурна – краязнаўчы музей
У мястэчку Гудзевічы Мастоўскага раёна знаходзіцца мураваная праваслаўная царква і краязнаўчы музей. Літаратурна – краязнаўчы музей у цэнтры мястэчка ўнікальны і непаўторны. Гэты вясковы музей мае мноства экспанатаў, якім бы пазайздросцілі і гарадскія музеі. Створаны музей дзякуючы намаганням і самаадданай працы настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алеся Белакоза.
Музей створаны на базе школьнага краязнаўчага музея. Адчыніў свае дзверы музей у 1968 годзе. Вучні А. Белакоза і сам настаўнік пачалі збіраць этнаграфічныя матэрыялы у сваёй вёсцы і ў ваколіцах. Пачалі пісаць лісты вядомым беларускім мастакам і пісьменнікам, паэтам і гісторыкам з просьбай даслаць для экспазіцыі, які свой твор, ці рукапіс з аўтографам, ці проста напісаць ліст з добрымі словамі.
І атрымалася назбіраць мноства ўнікальных экспанатаў, напрыклад у экспазіцыі ёсць ручка, якой пісаў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. Спачатку музей працаваў у адным зале. З адкрыццём у 1981 годзе новай школы пад музей перадалі будынак старой школы. Ужо тут пачало працаваць 4 зала з 1984 года. У 1980 года да музея перавезлі драўляную вясковую хату 18 стагоддзя. Потым каля хаты паставілі і старадаўні будынак свіран. З цягам часу пры музеі была створана зала пад назвай «Народная медыцына», дзе ў час экскурсій А. Белакоз ня толькі распавядаў пра лекавыя расліны мясцовасці, але і ўсім жадаючым турыстам раздаваў крэмень, для вырабу гаючай крэмневай вады. На сённяшні дзень музей мае 11 залаў і мноства ўнікальных экспанатаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0