Рамель. Царква Святога Архангела Міхаіла
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Рамель.
0
139
12.01.2025
Апісанне
У мястэчку Рамель Столінскага раёна ёсць унікальны драўляны праваслаўны храм Святога Архангела Міхаіла. Царкву пабудавалі ў 18 стагоддзі. У пачатку 20 стагоддзя да храма прыбудавалі шматярусную вежу – званіцу. Унікальнасць царквы яшчэ і ў тым, што яе дах накрыты дранкай – драўлянай шчапой. Раней большасць культавых будынкаў на Беларусі менавіта так накрывалі ў вясковай мясцовасці, а зараз засталіся лічаныя адзінкі. У савецкія часы царква была зачынена. З развалам СССР храм вярнулі вернікам. Быў праведзены рамонт. У 1999 годзе побач быў пабудаваны новы мураваны праваслаўны храм.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.04359067
Даўгата: 27.33879618
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.01.2025
Рамель. Царква Святога Архангела Міхаіла
У Столінскім раёне недалёка ад Давід – Гарадка ёсць мястэчка Рамель. Пасярод мястэчка знаходзіцца ўнікальная драўляная праваслаўная царква, якая асвячоная ў гонар Святога Архангела Міхаіла.
Упершыню ў гістарычных крыніцах Рамель сустракаецца ў 1452 годзе. У розныя перыяды гэтымі мясцінамі валодалі Горагляды, Ромульты, Траскоўскія і Шпігановічы. Пасля Рыжскага міру Рамель уваходзіла ў склад Лунінецкага павета Палескага ваяводства ў 1921 – 1939 гадах.
Драўляная царква Святога МІхаіла пабудавана ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага ў 1762 годзе. Гэта царква ўнікальны помнік архітэктуры, бо яна дагэтуль пакрыта гонтам – яе дах пакрыты тонкай драўлянай шчапой, як калісці пакрывалі многія будынкі на Беларусі ў старажытныя часы. У 1903 годзе была знесена вежа – званіца, якая стаяла асобна ад царквы. І новую званіцу прыбудавалі да асноўнага аб'ёма з заходняга фасада.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкі час царкву зачынілі. У будынку адчынілі вясковую бібліятэку. Частка храмавых рэчаў была разрабавана і знішчана. Напрыканцы існавання Савецкага Саюза святыню перадалі праваслаўным вернікам. Быў праведзены рамонт і ў 1989 годзе царка адчыніла зноў свае дзверы.
. Драўляная царква складаецца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана вежа – званіца. Асноўны аб'ём накрыты вальмавым дахам. Інтэр'ер зальнага тыпу.
На сродкі прыхаджан у мястэчку быў пабудаваны новы мураваны праваслаўны храм, які асвяціў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан
Каментары
Усяго каментароў: 0