Сямігосцічы. Царква Іаана Багаслова
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Сямігосцічы.
0
121
13.01.2025
Апісанне
Мястэчка Сямігосцічы Столінскага раёна мае старую драўляную праваслаўную царкву, якую назвалі ў гонар Святога Іаана Багаслова. Храм узведзены ў 1912 годзе на месцы старой царквы, якую пабудавалі ў пачатку 19 стагоддзя. Царква была зачынена ў савецкія часы і вернута праваслаўным вернікам у 1989 годзе. У інтэр'еры ёсць трохярусны іканастас. Храм складаецца з 4 асноўных частак. У апошнія гады святыня была адрамантавана. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.09542478
Даўгата: 27.42278368
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.01.2025
Сямігосцічы. Царква Іаана Багаслова
У Столінскім раёне паміж Давід – Гарадком і Туравам ёсць мястэчка Сямігосцічы. Пасярод мястэчка пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Іаана Багаслова.
Царква пабудавана ў часы Расійскай імперыі на пачатку 20 стагоддзя ў 1912 годзе. На гэтым месцы існавала старая царква, якую ўзвялі ў пачатку 19 стагоддзя.
Асвячэнне святыні адбылося ў кастрычніку 1912 года. Царква працавала ў часы Польскай дзяржавы, у час Вялікай Айчыннай вайны і была зачынена ў савецкія гады у 1961 годзе. І толькі ў апошнія гады існавання Савецкага Саюза храм перадалі праваслаўным вернікам у ліпені 1989 года.
Храм узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца будынак з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, або бабінец, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца, якая накрыта чатырохсхільным дахам. Уваход аформлены ў выглядзе казырка з ганкам. Трапезная накрыта двухсхільным дахам. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны васьмігранным барабанам з шатром – цыбулінай. Пяцігранная апсіда завяршае кампазіцыю храма. У інтэр'еры маецца троярусны іканастас.
Каментары
Усяго каментароў: 0