Знай свой край

Знай свой край

Райца. Сядзіба Раецкіх-Путкамераў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі раён, Райца.

0

81

08.02.2025

Апісанне

У Карэліцкім раёне ў мястэчку Райца знаходзіцца сядзіба Раецкіх-Путкамераў. Спачатку мястэчка належала Раецкім, які пабудаваў тут палац і каменную неагатычную царкву. Потым сядзіба належала Путкамерам. У апошнія гады сядзібны драўляны дом набылі прыватныя гаспадары. Захаваліся таксама да нашага часу парк, плябань, і слуп з гербам Раецкіх.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.47354602
Даўгата: 26.02295661

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.02.2025

Райца. Сядзіба Раецкіх-Путкамераў.

У мястэчку Райца Карэліцкага раёна пабудавана каменная царква Святой Барбары і сядзіба Раецкіх-Путкамераў. 

Упершыню мястэчка згадваецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У тыя часы мястэчка належала Верашчакам. Потым гаспадарамі былі Навумавічы і Гаштольды. У канцы 16-га стагоддзя ўласнасць тут набывае род Раецкіх.


 У 17 стагоддзі згадваецца ў дакументах уніяцкая царква Раства Хрыстова, якую фінансавалі Раецкія. Святарамі пры храме служылі Андрэй Тамашэўскі і Мікалай Раецкі, а вернікаў было больш за 400 вернікаў.


Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе мястэчка ў складзе Расійскай імперыі. У 1817 годзе Канстанцін Раецкі даў сродкі на пабудову новай каменнай царквы з цэглы і бутавага каменя. Храм прызначаўся для радавой пахавальні роду Раецкіх.


Людвіка Раецкая выйшла замуж за Юзафа Верашчака, які быў братам Марылі Верашчакі – каханай паэта Адама Міцкевіча.

У 1898 годзе сядзіба перайшла да Ваўжынца Путкамера, які быў унукам Марылі Верашчакі. Дачка Ваўжынца Яніна ў 1910 годзе выйшла замуж за прафесара Кракаўскага ўніверсітэта графа Адама Жалтоўскага. Перад вайной яны прадалі маёнтак.


З 1939 года з прыходам савецкай улады ў палацы быў шпіталь, а потым бальніца і паліклініка. У 2009 годзе сядзібу набылі прыватнікі. Да нашага часу захаваўся драўляны аднапавярховы дом, неагатычная мураваная царква, плябанія з брамай, парк і слуп з выявай герба Раецкіх «Лебедзь».

Каментары

Усяго каментароў: 0