Знай свой край

Знай свой край

Варонча. Касцёл Святой Ганны

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Варонча.

0

64

06.02.2025

Апісанне

У мястэчку Варонча Карэліцкага раёна знаходзіцца мураваны касцёл Святой Ганны. Храм узвялі ў стылі класіцызму на мяжы 18 – 19 стагоддзяў. Да касцёла было прыпісана некалькі капліц. У 19 стагоддзе налічвалася каля 3 тысяч прыхаджан. Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл зачынілі і з цягам часу будынак прыйшоў у заняпад. Зноў адчынілі каталіцкую святыню ў 1995 годзе. Касцёл двухвежавая трохнефная базіліка ў стылі класіцызму. У крыпце маюцца пахаванні Верашчакаў і Несялоўскіх. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.41322879
Даўгата: 26.05990533

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.02.2025

Варонча. Касцёл Святой Ганны

У цэнтры мястэчка Варонча Карэліцкага раёна знаходзіцца каталіцкі касцёл Святой Ганны. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў сярэдзіне 18 стагоддзя за сродкі Панятоўскіх. Будынак быў двухвежавы мураваны і часткова пабудаваны з дрэва. У інтэр'еры мелася 7 алтароў. Касцёл належыў каталіцкаму ордэну езуітаў для якіх тут быў пабудаваны дом.

У 1780 – я – пачатку 19 стагоддзя пабудаваны новы мураваны касцёл па фундацыі мясцовага землеўладальніка Юзафа Несялоўскага. Храм уваходзіў у склад сядзібы Несялоўскіх. Пасля смерці Ю. Несялоўскага пахавалі ў крыпце касцёла. У храме ў сцяне ёсць пліта з гербам фундатара. Інтэр'ер храма быў распісаны. Мелася некалькі алтароў.

 Касцёл звязаны з жыццём многіх выбітных дзеячоў на Беларусі, напрыклад, тут быў ахрышчаны класік беларускай літаратуры паэт Ян Чачот (1796 – 1847), тут ахрысцілі Марылю Верашчака – каханую геніяльнага паэта, нашага земляка Адама Міцкевіча. У савецкія часы святыню зачынілі. Зноў храм асвяцілі ў 1995 годзе. Вакол касцёла захавалася паркавая зона, якая была створана ў часы Несялоўскіх. Побач з касцёлам маюцца пахаванні роду Булгакаў.

Каментары

Усяго каментароў: 0