Знай свой край

Знай свой край

Варонча. Каталіцкія могілкі

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Варонча.

0

58

06.02.2025

Апісанне

У цэнтры мястэчкка Варонча Карэліцкага раёна знаходзіцца каталіцкі касцёл Святой Ганнны. Каля касцёла размяшчаюцца гранітныя пахаванні роду Булгакаў і непадалёку каталіцкія могілкі. Мясцовы некропаль лічыцца на Беларусі адным з лепшых: скульптурныя выявы і надмагільныя помнікі зацікавяць любога аматара гісторыі. Тут пахаваныя сваякі паэта, класіка беларускай літаратуры Яна Чачота, родныя Марылі Верашчакі – музы Адама Міцкевіча. У мястэчку бывалі многія выбітныя беларускія пісьменнікі і гісторыкі. Пісьменнік У.Караткевіч назваў Варончу «вечным музеем».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.41499372
Даўгата: 26.06344585

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.02.2025

Варонча. Каталіцкія могілкі

У мястэчку Варонча Карэліцкага раёна да нашага часу захавалася некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. У цэнтры мястэчка ўзвышаецца каталіцкі касцёл Святой Ганы. Каля касцёла пахаванні роду Булгакаў і каталіцкія могілкі. Вакол касцёла захаваўся парк і некалькі гаспадарчых пабудоў з броварам. Калісці тут была сядзіба з палацам.

Упершыню Варонча ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 17 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Мястэчка ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета. У 17 стагоддзі  мястэчкам валодаў ваявода брэсцкі Стэфан Курча.  У другой палове 18 стагоддзя Юзаф Несялоўскі пачаў будаваць сядзібна – паркавы ансамбль ў мястэчку. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ў складзе Расійскай імперыі.

Неаднойчы Варончу наведвалі выбітныя беларускія гісторыкі, паэты і літаратары. У мясцовым касцёле былі ахрышчаны вядомыя беларускія дзеячы: класік беларускай літаратуры Ян Чачот, каханая геніяльнага паэта Адама Міцкевіча Марыля Верашчака, вядомы фатограф і пісьменнік Ян Булгак.

 Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч называў Варончу «вечным музеем». Каля касцёла знаходзяцца пахаванні роду Булгакаў і каталіцкія могілкі. Гэтыя могілкі лічацца на Беларусі адным з самых вялікіх і каштоўным у мастацкіх адносінах некропалем. Тут пахаваныя браты і маці Марылі Верашчака, бацькі паэта Яна Чачота.

Каментары

Усяго каментароў: 0