Знай свой край

Знай свой край

Плябань. Свята – Успенская царква

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Плябань.

0

278

08.11.2024

Апісанне

Па шляху з Мінску на Маладзечна, крыху не даязжая да мястэчка Краснае, ёсць вёска з цікавай назвай Плябань. У цэнтры мястэчка ўзвышаеццца праваслаўная Успенская царква. Спачатку храм належыў каталікам, але ў 19 стагоддзі перададзены праваслаўным вернікам. У савецкія часы святыня прыйшла ў заняпад. Пасля распаду СССР , будынак адалі праваслаўнай царкве. Праведзена рэстаўрацыя. Царква дзейнічае. Каля царквы захаваўся драўляны будынак для ксянза – плябань, дзе зараз знаходзіцца музей.

Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.22482833
Даўгата: 27.09239214

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.11.2024

Плябань. Свята – Успенская царква

Па шляху з Мінску на Маладзечна ёсць досыць шмат гістарычных мясцін. Адным з такіх мястэчак з'яўляецца Плябань. Ёсць аж дзве легенды, аб паходжанні гэтага мястэчка.

Калісці адзін шляхцюк паляваў у гэтых мясцінах і заблукаў у лесе. І калі нарэшце выйшаў да ракі Уша, то вырашыў заснаваць тут  касцёл. Падобная гісторыя здарылася і з Вялікім князем Літоўскім Аляксандрам Ягелончыкам. Аднойчы, калі князь ехаў у Маладзечна са сваёй світай, яго абкружыла вялікая зграя ваўкоў і ратуючыся ад небяспекі збіліся са шляху. Калі выратаваліся ад драпежнікаў, то князь загадаў пабудаваць драўляны касцёл у гонар свайго выратавання.

І першы касцёл, лічыца, што быў пабудаваны менавіта ў 1500 годзе па фундацыі Аляксандра Ягелончыка. Касцёл згарэў у сярэдзіне 17 стагоддзя ў час вайны Рэчы Паспалітай з царствам Маскоўскім. Будынак аднавілі. І ў 1800 – м годзе пачалі будаваць мураваны касцёл, які завяршылі ў сярэдзіне 19 стагоддзя. У час анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў у сутарэннях кксцёла было таемнае сховішча зброі паўстанцаў. Пасля паўстання касцёл перадалі праваслаўным вернікам. У часы Польшы ў пачатку 20 стагоддзя будынак зноў перайшоў да каталікоў. У часы СССР касцёл зачынены і будынак прыйшоў у заняпад. У 1990- я гады святыню перадалі праваслаўным вернікам і быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае.

Будынак пабудаваны ў стылі класіцызму з элементамі барока і неаготыкі. Вакол узведзена мураваная агароджа. Праз дарогу знаходзіцца аднапавярховы драўляны будынак – гэта былая плябань, дзе жыў святар, а зараз там знаходзіцца музей.

Каментары

Усяго каментароў: 0