Знай свой край

Знай свой край

Радашковічы. Помнік Ядвігіну Ш.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Радашковічы, вул. Савецкая.

0

241

09.12.2024

Апісанне

У невялікім гарадку Радашковічы Маладзечанскага раёна ёсць шмат помнікаў і памятных мясцін: касцёл, царква, замкавая гара, сінагога, старыя могілкі і некалькі помнікаў беларускім літаратарам. На вуліцы Савецкай недалёка ад касцёла Святой Троіцы ўсталяваны помнікі класікам беларускай літаратуры – Янку Купалу і Ядвігіну Ш. Антон Лявіцкі – сапраўднае імя Ядвігіна Ш, жыў каля Радашковіч у сваім маёнтку Карпілаўка. Працаваў у Радашковічах памошнікам аптэкара. Помнік выглядае ў выглядзе валуна, на якім усталявана памятная шыльда з надпісам.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.15489277
Даўгата: 27.24395464

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.12.2024

Радашковічы. Помнік Ядвігіну Ш

У невялікім гарадку Радашковічы на цэнтральнай вуліцы Савецкай усталяваны помнік пісьменніку Ядвігіну Ш. Сапраўднае імя яго Антон Іванавіч Лявіцкі (1869 – 1922) – беларускі паэт і празаік, публіцыст, перакладчык, драматург, літаразнавец і палітык. З'яўляецца адным з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. Нарадзіўся пісьменнік на магілёўшчыне ў мястэчку Добасна Кіраўскага раёна. Затым сям'я Лявіцкіх пераехала ў фальварак Карпілаўка, які знаходзіцца недалёка ад Радашковічаў.

У Радашковічах А. Лявіцкі працуе памошнікам правізара. Тут ён уваходзіць у мясцовы гурток інтэлігенцыі. Прымае ўдзел у літаратурных вечарынах.

Антон Лявіцкі будуе ў Карпілаўке вялікі дом з мезанінам і верандай. Збірае добрую бібліятэку на замежных мовах і на беларускай. Сюды ў госці да Ядвігіна Ш часта прыходзіў малады паэт Янка Купала і браў чытаць беларускія кніжкі з бібліятэкі. У Карпілаўку ў госці прыязжалі вядомыя беларускія пісьменнікі і дзеячы і ў тым ліку Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля і Уладзіслаў Галубок.

У тыя часы Радашковічы былі значным культурніцкім і літаратурным асяродкам беларускай культуры.

Помнік Ядвігіну Ш усталяваны на вуліцы Савецкай недалёка ад касцёла Святой Троіцы. На валуне знаходзіцца шыльда з наступным надпісам: «У Радашковічах у 1891 – 1897 гг. жыў і працаваў памочнікам аптэкара вядомы беларускі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі 1868 – 1922 гг.)

Каментары

Усяго каментароў: 0