Знай свой край

Знай свой край

Радашковічы. Царква Святога Ільі

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Радашковічы, вул. Савецкая

0

223

09.12.2024

Апісанне

На ускраіне невялікага гарадка Радашковічы Маладзечанскага раёна ёсць Ільінская гара. З гэтай гары адкрываецца прыгожая панарама з відам усягого мястэчка. Старая Пакроўская царква згарэла ў першыя дні вайны і было вырашана пабудаваць часовы храм. У 1942 годзе на гары была пабудавана невялікая драўляная праваслаўная царква ў гонар Святога Ільі. Храм узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Царква адрэстаўравана. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.15767594
Даўгата: 27.24440525

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.12.2024

Радашковічы. Царква Святога Ільі

У мястэчку Радашковічы Маладзечанскага раёна ёсць шмат помнікаў гісторыі і архітэктуры. Калі вы захочыце ў гэтым невялікім гарадку пабачыць панараму ўсяго мястэчка, то вам трэба прыехаць да Ільінскай гары і забрацца на ўзгорак пехатой. Бо гара такая крутая, што машына туды не заедзе. І вам адкрыецца незвычайнай прыгажосці панамарама. А на самым узвышшы гары знаходзіцца драўляная Свята – Ільінская царква.

Першапачаткова праваслаўны храм знаходзіўся не на гары, а ў саміх Радашковічах у цэнтры. Але царква ў першыя дні вайны згарэла. І было вырашана пабудаваць царкву на Ільінскай гары. Гару выраўнівалі ўручную. Са старой мяжы прывезлі сруб былой памежнай заставы. Алтар і прытвор зрабілі з лясных бярвенняў. Меркавалася, што гэта царква будзе часовая і пасля вайны будзе адбудаваны стары храм. Але атрымалася так, што царква служыць праваслаўным вернікам ужо доўгі час.

На тым месцы, дзе была старая Пакроўская  царква, зараз знаходзіцца клуб.

Пасля развала Савецкага Саюза быў праведзены рамонт у Ільінскай царкве  і была пастаўлена агароджа. У 2008 годзе адрэстаўраваны іканастас і цэркоўная ўтварь. Былі набыты царкоўныя харугві і іншыя рэчы, якія неабходныя для набажэнства.

 Аб'ёмна – прасторавая кампазіцыя храма  складаецца з трох частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана вежа – званіца. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам.

Каментары

Усяго каментароў: 0