Знай свой край

Знай свой край

Краснае. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Краснае.

0

241

09.12.2024

Апісанне

У мястэчку Краснае, што ў Маладзечанскім раёне, ёсць мураваная праваслаўная царква ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў псеўда – рускім стылі. Будынак пабудаваны з бутавага камяня. Асаблівы дэкор царквы надае спалучэнне колеру натуральнага камня і атынкаваныя ў белы колер часткі будынка. Храм мае 4 асноўныя часткі і вежу – званіцу. Вакол будынка ўзведзена мураваная агароджа з бутавага камяня. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.24901391
Даўгата: 27.07919333

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.12.2024

Краснае. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы

Калі ехаць праз мястэчка Краснае па трасе Радашковічы – Маладзечна, то на ўзвышшах  з права пабачыце два храма: спачатку праваслаўную царкву, а затым неагатычны касцёл з жоўтай цэглы. Праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы была пабудавана ў 19 стагоддзі ў псеўда - рускім стылі. Спачатку ў Красным быў старажатны драўляны праваслаўны храм, які быў асвячон у гонар Святога прарока Ільі. Акрамя таго было некалькі праваслаўных капліц на могілках.

 Пакроўская царква ў Красным пабудавана ў 1860 годзе, а па іншым дадзеным у 1889 годзе. Прастольнае свята адзначаецца 14 кастрычніка.

 Будынак узведзены ў модным у тыя часы ў Расійскай імперыі псеўда – рускім стылі з бутавага камяня. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца: васмярык на чацвярыку.

 У плане храм крыжова – купальны. Да асноўнага аб'ёму дабудавана паўкруглая апсіда.  Над сяродкрыжжам знаходзіцца васьмігранны светлавы купальны барабан, які прарэзаны аконнымі праёмамі. Уваходны праём зроблены ў выглядзе кілепадобнага партала. Урачыстасці і прыгажосці храму надае спалучэнне натуральнага камня з атынкаванымі ў белы колер часткамі будынка. У інтэр'еры маецца трохярусны іканастас. Паруса пад светлавым барабанам распісаны з выявамі святых.

Каментары

Усяго каментароў: 0