Знай свой край

Знай свой край

Краснае. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяйейшай Дзевы Марыі

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Краснае.

0

244

09.12.2024

Апісанне

Як ехаць па трасе з Радашковічаў на Маладзечна праз мястэчка Краснае, то з правага боку вы здалёк пабачыце неагатычны касцёл з жоўтай цэглы. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя за грошы прыхаджан. Храм трохнефны аднавежавы. На хорах ёсць арган. У інтэр'еры маецца 3 алтары. Заўсёды касцёл працаваў, нават у савецкія часы. К 1990 году праведзены рамонт. Касцёл дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.25424775
Даўгата: 27.07612488

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.12.2024

Краснае. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяйейшай Дзевы Марыі

Паміж Маладзечна і Радашковічамі ёсць старажытнае мястэчка Краснае над якім на пагорку ўзвышаецца каталіцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

 Краснае ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 15 стагоддзі і ў той час гэта былі ўладанні Вялікіх князёў Літоўскіх. Першы каталіцкі прыход быў заснаваны ў гэтых мясцінах недзе ў 1500 годзе, каля Аляксандр Ягелончык фундаваў драўляны касцёл. Храм згарэў у час вайны ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Напрыканцы стагоддзя ўзведзены новы касцёл, які распалагаўся ў суседняй вёсцы Плябань, а прыхаджане з Краснага хадзілі да іх храма.

У самім Красным мураваны касцёл пачалі будаваць у 1908 годзе за грошы прыхаджан. У 1911 годзе касцёл дабудавалі і асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Ксянзом быў Павел Сянкевіч. Упасляваенны час у гады савецкай улады касцёл таксама працаваў. У 1988 – 1990 гадах адбылася рэстаўрацыя помніка.

Будынак узведзены ў стылі неаготыкі. Касцёл мае тры нефа. Уяўляе з сябе аднавежавую базіліку. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана пяцігранная апсіда з бакавымі сакрысціямі. Над галоўным фасадам узвышаецца трохярусная вежа – званіца, якая завершана высокім шпілем. Бакавыя сцены і галоўны фасад узмоцнены контрфорсамі. Над алтарнай часткай надбудавана сігнатурка. Галоўны ўваход пабудаваны ў выглядзе стрэльчатага партала, над якім размяшчаецца гатычнае акно – ружа. У інтэр'еры ёсць хоры, амбон і некалькі алтароў.

Каментары

Усяго каментароў: 0