Знай свой край

Знай свой край

Пінск. Будынак гімназіі

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 39

0

132

31.12.2024

Апісанне

Калі будзеце гуляць у Пінску па пешаходнай вуліцы, то пабачыце шматлікія незвычайныя культавыя і жылыя будынкі. Абавязкова спыніцеся каля мураванага двухпавярховага дома па адрасе вуліца Леніна 39- гэта будынак былога рэальнага вучылішча і гімназіі. Тут навучаліся многія выбітныя палітычныя і грамадскія дзеячы. У тым ліку тут вучыўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, акадэмік архітэктуры Іван Жалткоўскі і многія іншыя. Калі паглядзіце на франтон будынка, то пабачыце там надпіс на польскай мове.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.1143686
Даўгата: 26.1111791

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.12.2024

Пінск. Будынак гімназіі

У горадзе Пінску на пешаходнай вуліцы Леніна дом 39 знаходзіца будынак былой гімназіі. Будынак мураваны, двухпавярховы быў узведзены ў 19 стагоддзі для пяцікласнага вучылішча. Архітэктар Казімір Скірмунт (1824 - 1893). На першым паверсе было 11 пакояў у тым ліку бібліятэка, канцылярыя, настаўніцкая, кватэра дырэктара і кабінеты. А на другіім паверсе семь пакояў з царквой.

У 1858 годзе замест вучылішча была адчынена гімназія. З 1872 годзе ўстанова адукацыі стала называцца рэальным вучылішчам. У гады Першай сусветнай вайны будынак прыстасавалі пад вайсковы расійскі шпіталь. У гэты цяжкі час пісьменніца і гісторык Канстанцыя Скірмунт (1851 – 1934) запрасіла ў свой дом настаўнікаў і вучняў. У часы нямецкай акупацыі кайзераўскімі войскамі ў гэтым будынку была вайсковая камендатура. Пасля Рыжскага міру 1921 года у будынку пачала працаваць Пінская дзяржаўная гімназія. Пасля вайны ў савецкія часы  працавала сярэдняя школа.  

У гэтым будынку ў розныя часы навучаліся сусветнавядомыя дзеячы: Хаім Вейцман (1874 - 1952) – палітычны дзеяч і навуковец, першы прэзідэнт дзяржавы Ізраіль;  Сайман Сміт Кузнец (1901 – 1985) – доктар філасофіі, статыстык і эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў сферы эканомікі; Мікалай Сакалоў (1859 – 1906) – галоўны архітэктар горада Растоў – на – Доне; Арон Лурыя (1867 – 1920) – рэвалюцыянер паэт і журналіст; Іван Жалткоўскі (1867 – 1959) – мастак і архітэктар, акадэмік архітэктуры.

На будынку ўсталявана памятная шыльда ў гонар Хаіма Вейцмана. Калі будзеце аглядаць гэты помнік архітэктуры, то задзярыце галаву вышэй і паглядзіце на франтон – там пад фарбай яшчэ бачны надпіс на польскай мове, калі гэта была польская гімназія. Зараз тут працуе адзел адукацыі гарвыканкама.

Каментары

Усяго каментароў: 0