Знай свой край

Знай свой край

Пінск. Палескі драматычны тэатр

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Веры Харужай, 10

0

149

03.01.2025

Апісанне

У гістарычным цэнтры Пінска знаходзіцца Палескі драматычны тэатр. Будынак тэатра ўзведзены ў пачатку 20 стагоддзя ў стылі мадэрн і першапачаткова тут працаваў кінематограф «Казіно». Тэатр у Пінску мае даўнюю гісторыю і ў розныя часы знаходзіўся ў іншых памяшканнях пад рознымі назвамі. Афіцыйнае адкрыццё ў мадэрнізаваным будынку Палескага драматычнага тэатра адбылося ў 2006 годзе. Візітнай карткай у тэатра з'яўляецца пастаноўка «Пінская шляхта».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.1140308
Даўгата: 26.10791347

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.01.2025

Пінск. Палескі драматычны тэатр

У горадзе Пінск у гістарычным цэнтры знаходзіцца Палескі драматычны тэатр. Сваю гісторыю тэатр пачынае з пачатку 20 стагоддзя, калі ў Пінску  было аж два тэатральных калектыва: тэатр братоў Гольцманаў і тэатр Каржанеўскага.

У 1939 годзе пасля аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў Пінску быў створаны Палескі абласны драматычны тэатр. З горада Заславль у Пінск перавялі калгасна – саўгасны тэатр. Пасля вайны ў 1946 годзе тэатр аднавіў сваю працу на базе Палескага абласнога драматычнага тэатра ў горадзе Мазыр, а затым перавялі ў Пінск. І з гэтага часу тэатр пачаў называцца Пінскі абласны драматычны тэатр. У складзе трупы працаваў вядомы актор і рэжысёр Валянцін Іванавіч Ермаловіч.

 Пасля ліквідацыі Пінскай вобласці тэатр перавялі ў горад Магілёў, а будынак тэатра перадалі гарадскому дому культуры, дзе пачала працаваць аматарская тэатральная трупа. У 1959 годзе тэатр атрымаў званне Народнага аматарскага калектыву.  З 1992 года калектыў быў рэарганізаваны ў тэатр – студыю «Дыяген».  

Вясной 2006 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра. Будынак тэатра з'яўляецца помнікам архітэктуры, які пабудаваны ў 1912 годзе ў стылі мадэрн. Спачатку тут быў кінематограф «Казіно». Глядзельная зала ўмяшчае 110 наведвальнікаў. Некалькі год таму побач з будынкам тэатра былі ўсталяваныя скульптуры герояў камедыйнай п'есы «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна – Марцінкевіча.

Каментары

Усяго каментароў: 0