Знай свой край

Знай свой край

Ражкоўка. Царква іконы Ражкоўскай Божай Маці

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Ражкоўка.

0

143

26.12.2024

Апісанне

У Белавежскай пушчы ёсць невялікае мястэчка Ражкоўка, дзе ў часы Вялікай Айчыннай вайны была пабудавана драўляная праваслаўная царква ў гонар іконы Ражкоўскай Божай Маці. Папярэдняя царква называлася ў гонар Казанскай Божай Маці. Новая царква была пабудавана ў 1943 годзе ў гонар выратавання мясцовых жыхароў ад растрэлу гітлераўскімі захопнікамі. Царква адназальная. У апошнія гады храм адрамантаваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.5331034
Даўгата: 23.6988474

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.12.2024

Ражкоўка. Царква іконы Ражкоўскай Божай Маці

Гісторыя праваслаўнай царквы ў мястэчку Ражкоўка ўнікальна тым, што была пабудавана ў часы Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Царкву пабудавалі ў 1943 годзе і асвяцілі ў гонар Ражкоўскай Божай Маці. А пабудове праваслаўнага храма папярэднічала дзіўная гісторыя перыяду вайны.

У 1942 годзе ў час акупацыі жыхары мястэчка актыўна дапамагалі партызанам. За сувязь з партызамамі гітлераўцы вырашылі пакараць жыхароў мястэчка і знішчыць дарослых і старых, а моладзь адправіць у Германію. І ў час гэтай карнай акцыі прыляцеў на самалёце нямецкі афіцэр, які загадаў спыніць экзэкуцыю па той прычыне, што яму явілася Божая Маці. Жыхароў адпусцілі па хатам, а праз некалькі месяцаў была пабудавана новая царква. На першую службу новай царквы той самы нямецкі афіцэр, які выратаваў жыхароў Ражкоўкі ад растрэлу, прыехаў у мястэчка і прывёз новы абраз Багародзіцы, які быў напісаны параненым нямецкім салдатам.

Храм драўляны, пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства 18 – 19 стагоддзяў. Будынак складаецца з аднаго зруба і ў плане ўтварае прамавугольнае памяшканне. Да фасада прыбудаваны прытвор, які накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам. Малітоўная зала накрыта двухсхільным дахам з васьмігранным барабанам і купалам – цыбулінай. Ранейшая царква ў мястэчку мела назву ў гонар Казанскай Божай Маці. 

Каментары

Усяго каментароў: 0