Казловічы. Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Андрэя Баболі.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі раён, Казловічы.
0
26
19.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Казловічы ёсць драўляны касцёл. Храм узведзены ў 19 стагоддзі, а потым яго перадалі праваслаўнай царкве. У часы Польскай дзяржавы будынак зноў перадалі каталікам. Помнік узведзены ў стылі беларускага народнага драўлянага дойлідства.
Інтэр'ер зальнага тыпу, які слупамі падзелены на тры нефа. Маюцца тры драўляныя алтары: галоўны алтар у гонар Маці Божай Чанстаховай, левы ў гонар абраза Найсвяцейшага Сэрца Ісуса Хрыста, а правы – у гонар абраза Святога Андрэя Баболі. Вітражы ў храме створаны ў 1996 годзе.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67447048
Даўгата: 24.02860408
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.02.2025
Казловічы. Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Андрэя Баболі.
У мястэчку Казловічы Гродзенскага раёна, якое знаходзіцца паміж Скідзелем і Гродна пабудаваны драўляны каталіцкі касцёл. Храм асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Андрэя Баболі.
Першы каталіцкі касцёл, які пабудавалі ў пачатку 19 стагоддзя ў 1859 годзе быў адрамантаваны графіняй Светчынай. Графіня паходзіла з роду Біспінгаў. Касцёл ппасля анцірасійскага паўстання забралі і перабудавалі пад праваслаўную царкву. А вернікі каталіцкія ездзілі на службу да касцёла ў бліжэйшае мястэчка Азёры.
У часы Польскай дзяржавы ў 1920 годзе храм зноў вярнулі каталікам і асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі Мучаніка. У перыяд з 1920 па 1922 года быў перабудаваны фасад касцёла. На храме былі дабудаваны дзве чацверыковыя вежы. У 1923 годзе ў касцёле пачаў працаваць свой ксёнз. У 1939 годзе колькасць вернікаў была больш тысячы чалавек.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў зачынены ў 1969 годзе. Касцёльныя рэчы перавезлі ў Гродна ў касцёл бернардзінцаў. А будынак храма прыстасавалі пад зернесховішча. Касцёл прыходзіў у заняпад. Перадалі зноў храм каталікам у 1989 годзе, а першая імша адбылася ў маі 1990 года.
Помнік узведзены ў стылі беларускага народнага драўлянага дойлідства. Галоўны фасад вырашаны двумя чацверыковымі шматяруснымі вежамі. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам.
Каментары
Усяго каментароў: 0