Свіслач. Гісторыка – краязнаўчы музей
Музей
Беларусь, Гродзенская вобл., Бераставіцкі р., Свіслач, вул. Леніна, 8.
0
252
24.11.2024
Апісанне
Раёны музей пад назвай «Свіслацкі гісторыка – краязнаўчы музей» знаходзіцца ў самым цэнтры мястэчка Свіслач. Установа размяшчаецца ў дарэвалюцыйным будынку пачатку 20 стагоддзя. У музеі ёсць некалькі залаў з пастаяннай экспазіцыяй і маецца асобны зал для часовых выстаў. У экспазіцыі распавядаецца пра помнікі архітэктуры Свіслацкага краю і выбітных землякоў. Пра род Тышкевічаў, які спрычыніўся да росквіту мястэчка, пра мужчынскую гімназію. Асобны зал адведзены гісторыі войн.
Вэб сайт:
http://svisloch.museum.by/beКатэгорыі

Платна

Экспазіцыя

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.03475049
Даўгата: 24.09607583
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
24.11.2024
Свіслач. Гісторыка-краязнаўчы музей.
Пісьмовая гісторыя мястэчка Свіслач пачынаецца з 13-га стагоддзя. Пра такі вялікі шлях праз стагоддзі Свіслачы можна даведацца ў раённым музеі пад назвай «Свіслацкі гісторыка – краязнаўчы музей».
Установа размяшчаецца ў дарэвалюцыйным будынку, помніку архітэктуры, які быў пабудаваны ў 1907 годзе. Спачатку тут знаходзілася яўрэйская карчма, а пасля вайны праўленне калгаса, музычная школа і гасцініца. У 1976 годзе, па рашэнні мясцовых уладаў тут пачаў працаваць гісторыка–краязнаўчы музей.
Першая зала музея пад назвай "гісторыя мястэчка горада Свіслач" прысвечана гісторыі са старажытнасці да пачатку 20 стагоддзя. Значнае месца ў гэтай экспазіцыі належыць гісторыі магнатаў Тышкевічаў, а менавіта Вікенція Тышкевіча, які вялікія сродкі ўкладваў у развіццё Свіслачы, і які быў спонсарам мясцовай мужчынскай гімназіі.
Экспануецца макет мястэчка на мяжы 18-19 стагоддзяў, калі ў Свіслачы былі Гасціны двор, гімназія, парк, звярынец, ТЭАТР і гандлёвая плошча. Асобная ўвага надаецца гімназіі і яе выбітным выпускнікам: пісьменнікам, палітыкам, гісторыкам і паэтам.
Другая зала музея прысвечана ваенным падзеям, якія непасрэдна закранулі Свіслач і раён. Тут распавядаецца пра падзеі 1812 года, Першай сусветнай вайне, Вялікай Айчыннай і іншых трагічных падзеях. Таксама прадстаўлены матэрыялы часу польскай акупацыі 1921-1939 гадоў.
Існуе пры музеі і выставачная зала, дзе экспануюцца перш за ўсё ўласныя калекцыі.
Каментары
Усяго каментароў: 0