Свіслач. Будынак гімназіі
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Свіслач, вул. 17 верасня, 3.
0
237
24.11.2024
Апісанне
Адной з самых вядомых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца мужская гімназія ў мястэчку Свіслач. Гімназія была заснавана на грошы графа Тышкевіча, пасля ў будынку працавала настаўніцкая семінарыя. У гэтым будынку навучаліся шматлікія выбітныя дзеячы беларускага і польскага народаў: Н.Орда, Р. Траўгут, В. Кавалеўскі, К. Каліноўскі, М. Краўцоў і многія іншыя. Зараз у будынку знаходзіца медыцынская ўстанова.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.03477517
Даўгата: 24.09285848
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
24.11.2024
Свіслач. Будынак гімназіі
Мястэчка Свіслач ў пачатку 19 стагоддзя належыла магнату графу Вінцэнту Тышкевічу. Граф быў вельмі заможны чалавек, жанаты на Марыі Тэрэзы Панятоўскай, якая была пляменніцай караля Рэчы Паспалітай. Тышкевіч быў вядомым мецэнатам і шмат грошай укладаў у развіццё мястэчка Свіслач. У 1804 годзе за грошы В. Тышкевіча была заснавана Гродзенская губернская гімназія, па плану, які быў распрацаваны кіраўніцтвам Віленскага ўніверсітэта. Спецыяльна для гімназіі быў пабудаваны мураваны будынак у стылі класіцызму. Граф Тышкевіч фундаваў ня толькі сродкі на сам будынак, а таксама завяшчаў 20 тысяч рублёў сарабром і для бедных студэнтаў наймаў пакоі за ўласныя сродкі.
Адчынілася гімназія ў 1805 годзе. Гімназія за час свайго існавання некалькі разоў мяняла сваю назву і ў 1851 годзе была зачынена.
Перыяд навучання ў гімназіі быў разлічаны на 7 год і навучалася да 300 студэнтаў, гэта пры тым, што насельніцтва ў Свіслачы ў той час складала 600 чалавек. Па распарадку дня ў гімназіі студэнты ўставалі ў 6 раніцы і клаліся спаць у 22.00. Дзякуючы высокаму ўзроўню выкладання і добрай базы для навучання, сюды прыязжалі вучыцца здольныя вучні з усяго краю. І гэта садзейнічала распаўсюду вальнадумства і было ўтворана некалькі таемных студэнцкіх гурткоў, такія, як «Навуковае» і «Маральнае».
Пасля закрыцця гімназіі тут пачала працаваць настаўніцкая семінарыя. У гмназіі і семінарыі навучаліся многія выбітныя беларускія дзеячы.
Тут вучыліся ў розныя часы: Макар Краўцоў (1891 – 1939) – беларускі паэт і публіцыст; Восіп Кавалеўскі (1800 – 1878) – гісторык, філолаг і арыенталіст; Вінцэнт – Канстанцін Каліноўскі (1838 – 1864) – публіцыст, паэт, палітычны дзеяч; Юзаф Крашэўскі (1812 – 1887) – фалькларыст, пісьменнік і гісторык; Напалеон Орда (1807 – 1883) – піяніст, мастак і кампазітар; Люцыян Крашэўскі (1820 – 1892) – мастак і фатограф;
Рамуальд Траўгут (1826 – 1864) – палітычны і ваенны дзеяч і многія іншыя.
Будынак былой гімназіі мае статус помніка архітэктуры.
Каментары
Усяго каментароў: 0