Знай свой край

Знай свой край

Ворша. Мемарыял «Кацюша».

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Вицебская вобл., г. Ворша, вул. Камсамольская.

0

274

05.10.2024

Апісанне

З гісторыі Вялікай Айчыннай вайны мы ўсе добра ведаем пра рэактыўную артылерыю з народднай назвай «Кацюша». Першае выкарыстанне савецкімі войскамі гэтай навейшай грознай зброі адбылося пад Воршай 14 ліпеня 1941 года. Пасля вайны з гэтай нагоды у Воршы на беразе Дняпра быў пабудаваны мемарыял.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Гідралагічны

Гідралагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.5058643
Даўгата: 30.43022374

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.10.2024

Ворша. Мемарыял «Кацюша».

У першы месяц абароны нашай краіны ад гітлераўскіх захопнікаў вялікую ролю іграў чыгуначны вузел у горадзе Ворша. Гітлераўцы рваліся імкліва да Масквы. І тут пад Воршай 14 ліпеня 1941 года абдылося першае выкарыстанне батарэі рэактыўнай артылерыі БМ – 13, якую ўсе мы ведаем народную назву «Кацюша». Першы залп батарэі пад камандваннем капітана Івана Флёрава быў дадзены па акупіраванаму гітлераўцамі чыгуначнаму вакзалу Воршы, дзе было вялікае скапленне жывой сілы і тэхнікі нацыстаў. У гонар гэтай гістарычнай падзеі ў 1966 годзе быў створаны на беразе Дняпра ў цэнтры Воршы мемарыял «За нашу Савецкую Радзіму». Адкрыццё помніка было прымеркавана да 25 – годдзя першага залпа «Кацюшы». Аўтарамі мемарыяла сталі вядомыя беларускія архітэктары: Валенцін Занковіч, Леанід Левін і Юрый Градаў. На стромкім левым беразе Дняпра, адразу за мастом, на п'едэсталах устаноўлена легендарная пускавая ўстаноўка «Кацюша», а таксама 6 макетаў, зробленых з бетона. Каля ўвахода на мемарыял знаходзіцца куб чорнага колеру на якім напісана дата першага выкарыстання рэактыўнай зброі. Каля помніка ёсць аўтамабільная стаянка і да яго зручна падыйсці пехатой і пад'ехаць на аўтамабілі.

Каментары

Усяго каментароў: 0