Знай свой край

Знай свой край

Радзівонішкі. Успенская царква

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Радзівонішкі.

0

247

07.12.2024

Апісанне

У Лідскім раёне на ўскрайку мястэчка Радзівонішкі, ёсць праваслаўная царква, якая была асвечана ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі ў псеўда - рускім стылі па тыпавому праекту. Складаецца з чатырох асноўных частак. Будынак узведзены з цэглы і бутавага камяня. У савецкія часы царкву зачынілі. Частку царкоўных абразоў удалося выратаваць мясцовым жыхарам. Адзін з абразоў нядаўна храму вярнуў вядомы беларускі музыкант Іван Кірчук, які яшчэ школьнікам пабываў у гэтым зачыненым храме і ўзяў адзін абраз сабе да дому. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.76566305
Даўгата: 25.09710003

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.12.2024

Радзівонішкі. Успенская царква

У Лідскім раёне па трасе Ліда – Шчучын за ракой Дзітва ёсць паварот на права на мястэчка Радзівонішкі. У цэнтры мястэчка на перакрыжаванні дарог знаходзіцца мураваная праваслаўная  царква 19 стагоддзя Успення Прасвятой Багародзіцы.

З часоў Вялікага княства Літоўскага існавала тут драўляная уніяцкая царква, а як пабудавалі мураваны праваслаўны храм, то капліцу разабралі і застаўся ад яе толькі крыж.

Царква ўзведзена ў 1869 годзе. Будавалі храм, як кажуць, усім мірам. Чатыры гады мясцовыя прыхаджане на сваіх конях вазілі каменне і цэглу, выраблялі купалы і пісалі абразы, распісвалі сцены і самі майстравалі царкоўнае ўбранне.

У савецкія часы ў 1960 годзе храм зачынілі, царкоўнае ўбранне вывезлі на калгасным грузавіку. Частку абразоў і маёмасці людзі паспелі разабраць па хатах. Адзін з абразоў забраў сабе да дому маленькі хлопец школьнага ўзросту. А калі ён стаў дарослым, то ў нашай краіне зрабіўся вядомым музыкантам, фалькларыстам і пісьменнікам - гэта Іван Кірчук. Абраз, які ўдалося выратаваць, І. Кірчук прывёз і вярнуў у праваслаўную святыню, якую аддалі вернікам і адрамантавалі ў 1990 – х гадах.

Царква пабудавана ў псеўда – рускім стылі па тыпавому праекту. Складаецца з 4 асноўных частак. Над прытворам шматярусная вежа – званіца. Будынак узведзены з цэглы і бутавага камяня. Пры аздабленні храма выкарыстоўвалася «ізюмная» кладка.

Каментары

Усяго каментароў: 0