Магілёў.Чыгуначны вакзал.
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, Прывакзальная плошча, 1.
Апісанне
У Магілёве захаваўся дарэвалюцыйны будынак чыгуначнага вакзала. Калісці ён сто год таму будаваўся за горадам, а зараз ён ужо у межах горада. Пабудаваны будынак у 1902 годзе ў стылі мадэрн. На вакзале за час яго існавання пабывала вельмі шмат вядомых гістарычных дзеячоў: імператар Мікалай ІІ разам са сваёй сям'ёй і яго маці - удоўствуючая імператрыца Марыя Фёдараўна; паэт С. Ясенін; генералы А. Дзянікін і Л. Карнілаў; кіраўнік савецкай Беларусі А. Чарвякоў і многія іншыя. У апошнія гады быў праведзены капітальны рамонт будынка, яком увернуты першапачатковы выгляд са шкляным купалам.
Катэгорыі

Літаратурны

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.11.2024
Магілёў. Чыгуначны вакзал
На цэнтральнай вуліцы Першамайскай у горадзе Магілёве ёсць чыгуначны вакзал, які быў пабудаваны яшчэ да рэвалюцыі і мае статус помніка архітэктуры.
У 1900 годзе расійскі імператар Мікалай II зацвердзіў план будаўніцтва чыгункі праз Магілёў на лініі Віцебск-Жлобін. Першапачаткова разглядалася 2 варыянты, дзе будаваць вакзал у горадзе. І было прынята рашэнне аб будаўніцтве за горадам у некалькіх вёрстах. Гэта сёння вакзал у межах горада, а ў тыя часы гэта быў загарадзіў.
Ужо ў снежні 1902 года вакзал быў пабудаваны і прыняты камісіяй да эксплуатацыі. Паводле старой традыцыі па прыбыцці цягніка паведамлялася адным ударам у звон, які быў на станцыі, а калі цягнік адпраўляўся - то два разы гучаў звон. Пасажыраў з горада на вакзал прывозілі рамізнікі і таксаматоры.
У перыяд Першай сусветнай вайны, калі ў Магілёў была перанесена стаўка галоўнакамандуючага расійскай арміяй, то на вакзале пабывала ўся эліта Расійскай імперыі: імператар Мікалай II з імператрыцай і царскія дзеці з царэвічам Аляксеем, паэт Сяргей Ясенін, які служыў санітарам пры санітарным цягніку, усе міністры і фінансісты тагачаснай грамадскай краіны.
У 1920-я гады жыхары Магілёва сустракалі тут Усебеларускага старасту Аляксандра Чарвякова.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на чыгуначным вакзале дзейнічала савецкае падполле, пра што паведамляе памятная шыльда.
Будынак вакзала мураваны, аднапавярховы і прамавугольны ў плане. Галоўны фасад вылучае рызаліт, у якім знаходзіцца ўваход у памяшканне. Над будынкам дамінуе васьмігранны светлавы барабан. Да рэвалюцыі гэты барабан быў Шкляны, што дазваляла эканоміць электраэнергію ў светлавы дзень, а ў савецкі час Шкло чамусьці прыбралі. Некалькі гадоў таму, адбылася рэканструкцыя будынка і вярнулі першапачатковы выгляд вакзала.
На вакзале маецца кафэ і туалет. Усталяваны помнік чыгуначнаму наглядчыку з ліхтаром і звонам.