Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Дом Саветаў.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Магілёў. Вуліца Першамайская 71

0

397

16.06.2024

Апісанне

Магілёўскі Дом Саветаў уваходзіць у архітэктурны ансамбль плошчы Леніна. Пабудаваны перад вайной у 1939 годзе па сталічнаму праекту ў стылі канструктывізма.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.9098906
Даўгата: 30.3431662

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.06.2024

Магілёў. Дом Саветаў.

Магілёўскі Дом Саветаў пабудаваны ў 1939 годзе па праекту пераноса сталіцы з Мінска ў Магілёў. Паколькі дзяржаўная мяжа ў той час праходзіла ад Мінска ў 30- ці каламатрах, пасля Рыжскай дамовы, то сталіцу хацелі перанесці ў Магілёў. Па гэтаму праекту ў Магілёве было пабудавана шэраг адміністрацыйных і жылых будынкаў: Дом Саветаў, Дом Леніна, Дом Сталіна, Дом Будзёнага і іншыя. Меркавалася, што ў Доме Саветаў будзе працаваць беларускі ўрад. Архітэктар Іосіф Лангбард. Гэта той жа архітэктар, які пабудаваў у Мінску Дом ураду. Стыль архітэктурны - канструктывізм. Яшчэ да вайны ў Доме Саветаў пачалі працаваць афіцыйныя ўстановы. У час вайны пры гітлераўцах тут былі стайні. Пасля вайны сталярныя майстэрні для нямецкіх ваеннапалонных. Потым тут жылі сем'і чыноўнікаў, знаходзіўся краязнаўчы музей, рэдакцыя газеты, у якой працаваў паэт Васіль Матэвушаў. Зараз будынак займае Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Каментары

Усяго каментароў: 0