Александрыя і Трафімава крыніца.
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, Александрыйскі сельсавет, аграгарадок Александрыя.
0
172
25.12.2024
Апісанне
Мястэчка Александрыя ўпершыню згадана ў летапісных крыніцах у 1695 годзе як цэнтр войтаўства ў Шклоўскім графстве. Сваю назву паселішча атрымала ад імя заснавальніка і першага ўладальніка Аляксандра Хадкевіча, якому Шклоўскія землі дасталіся ад бацькі. Сёння Александрыя вядомая тым, што тут знаходзіцца школа, у якой вучыўся першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, і якую сёння можна наведаць як экскурсійны аб'ект.
Катэгорыі

Экспазіцыя

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.331541
Даўгата: 30.282603
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Ольга Ерёменко
25.12.2024
Александрыя-малая радзіма Прэзідэнта Беларусі.
Александрыя-малая радзіма Прэзідэнта Беларусі. Тут вырас і правёў свае маладыя гады Аляксандр Лукашэнка. Падчас наведвання Александрыі, можна прагуляцца па ўзорных вуліцах вядомага беларускага аграгарадка.
Жадаючыя змогуць убачыць бацькоўскі дом Аляксандра Рыгоравіча, школу ў якой ён вучыўся. У мясцовай школе-музеі дагэтуль захоўваецца парта, за якой сядзеў будучы прэзідэнт. Таксама ў школе ёсць экспазіцыя, якая расказвае пра дзіцячыя і школьныя гады а.р. Лукашэнкі.
У Александрыйскай школе гісторыка-краязнаўчы музей быў створаны ў 2001 годзе, з кожным годам ён пашыраецца, папаўняецца новымі экспанатамі. Напрыклад, у 2024 годзе спецыяльна да 15-годдзя свята «Купалле» ў музеі Александрыйскай школы адкрылася новая экспазіцыя. Рэспубліканскае свята "Купалле" - адна з яркіх старонак найноўшай гісторыі краіны.
Асноўная зала складаецца з сямі экспазіцый і размешчаны ў сучасным будынку школы. У музеі распавядаецца гісторыя Александрыі, пра яе выбітных землякоў, пра юнацтва і знамянальных момантах жыцця Аляксандра Рыгоравіча і іншае.
Завяршыць наведванне Александрыі варта шпацырам да Трафімавай крыніцы. Гэта дзіўнае месца з чыстай вадой, якое было добраўпарадкавана ў 2013 года па рашэнні Прэзідэнта. Вядома, што яшчэ ў 20 стагоддзі гэтую крыніцу ўладкаваў масткамі і зрубам дзед Прэзідэнта - Трафім Прохаравіч. З тых часоў і стала называцца яна Трафімавай. А раней гэта месца называлася Прощей, паблізу размяшчалася капліца. Сюды, у экалагічна чысты прыродны куток, варта прыехаць не толькі па чыстую ваду, але і што б акунуцца ў прасторнай купелі, а таксама каб адпачыць. Каардынаты мясцовасці: 54.343669,30.255722
Каментары
Усяго каментароў: 0