Магілёў. Будынак гасцініцы «Днепр».
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Першамайская, 29.
0
256
12.11.2024
Апісанне
У перадваенны час горад Магілёў хацелі зрабіць сталіцай БССР. Гэты праект быў распрацаваны пасля таго, як быў заключаны Рыжскі мір, паводле якога заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. І дзяржаўная мяжа стала праходзіць усяго ў 30 кіламетрах ад Мінска. Тады пачала рэалізоўваца праграмма па пераносу сталіцы з Мінску ў Магілёў. Было пабудаваны некалькі жылых і адміністрацыйных будынкаў у Магілёве і ў тым ліку сталічная гасцініца «Днепр». Будынак узведзены ў 1940 годзе. Зараз тут знаходзіца гандлёвы цэнтр «Днепр».
Катэгорыі

Платна

Гістарычнае

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Гастранамічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.90144037
Даўгата: 30.33571129
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.11.2024
Магілёў. Будынак гасцініцы «Днепр».
Пасля Рыжскага міру ў 1921 года дзяржаўная мяжа праходзіла пад Мінскам усяго ў 30 – ці кіламетрах. У сувязі з гэтым паўстала воста пытанне аб пераносе сталіцы ў іншы горад падалей ад мяжы. І было вырашана на самым версе, што наступнай сталіцы Савецкай Беларусі будзе горад Магілёў. Па гэтай прычыне быў распрацаваны генеральны план забудовы Магілёва, як сталічнага горада. Прадугледжавалася пабудаваць цэлы шэраг адміністрацыйных, грамадскіх будынкаў. І некаторыя з іх былі пабудаваныя. Напрыклад, Дом ураду, міністэрства КДБ, Дом Леніна, Дом Будзёнага і іншыя.
Сярод сталічных будынкаў была узведзена і гасцініца «Днепр». Для таго, каб яе пабудаваць, прыйшлося знесці ў 1938 годзе самую галоўную праваслаўную царкву ў горадзе – кафедральны сабор Святога Іосіфа, які быў заложаны ў 1780 – м годзе расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ і імператарам Аўстра – Венгрыі Францам Іосіфам. У гонар візіта ў Магілёў 2 – х імператараў была пабудавана трыумфальная арка, якая і зараз знаходзіцца на супраць гасцініцы. І з цягам часу была ўтворана цэлая плошча перад перад кафедральным саборам, якая так і называлася – Саборная плошча.
Царкву знеслі і доўгі час руіны знаходзілася на гэтым месцы, бо не хапала ні працоўных рук, ні тэхнікі. Будаваць гасцініцу былі запрошаны лепшыя тагачасныя архітэктары на Беларусі: Авель Брэгман і Аляксандр Воінаў. Будынак быў узведзены ў 1940 годзе. Будынак пяціпавярховы. Галоўны фасад вылучаны 2 бакавымі рызалітамі. Галоўны ўваход знаходзіцца ў цэнтры.
Зараз у будынку знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Днепр», дзе ёсць крамы, офісыі начныя клубы.
Каментары
Усяго каментароў: 0