Знай свой край

Знай свой край

Бабруйск. Сінагога.

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобласць, Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 36

0

258

11.10.2024

Апісанне

Бабруйск вядомы ў Беларусі найперш як яўрэйская сталіца. Хаця гораду ўжо тысяча гадоў, слава Бабруйска такая яшчэ з часоў Расійскай імперыі. А якая сталіца без сінагогі?! Вядома, яна не адна! Сінагога ў Бабруйску размешчана ў самым цэнтры горада. Сінагога адкрыта і туды могуць патрапіць госці і турысты.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Літаратурны

Літаратурны

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.13093821
Даўгата: 29.22826013

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.10.2024

Бабруйск. Сінагога.

Першая сінагога ў Бабруйску ўпамінаеца ў пісьмовых крыніцах ў 18 стагоддзі. А ў часы Расійскай імперыі, калі ў горадзе рэзка павялічалася колькасць яўрэйскага насельніцтва Бабруйск стаў адным з буйнейшых асяродкаў яўрэйскай культуры. У 1939 годзе яўрэі ў Бабруйску складалі 30% насельніцтва. У час вайны загінула 25 тысяч яўрэяў, т. е. 80 % ад даваеннай колькасці. Сінагога на вуліцы Сацыялістычнай, гэта былая вуліца Мураў'ёўская, была галоўнай сінагогай да рэвалюцыі ў Бабруйску і пабудавана ў 1901 годзе. Пасля рэвалюцыі храм зачынілі і ў 1927 годзе зрабілі склад. У вайну будынак згароў і пасля вайны тыя яўрэі, якія вярнуліся з эвакуацыі прасілі ім адаць сінагогу, якую яны за свае грошы адрамантуюць. Улады пагадзіліся і яўрэі адрамантавалі храм. Потым сінагогу зноў забралі і адалі пад саццыяльны аб'ект. І толькі ў пачатку 1990- х гадах сінагогу вярнулі вернікам. З 2002 года ў сінагоге працуе равін, які прыехаў з Ізраіля.

Каментары

Усяго каментароў: 0