Манастыр. Царква Святой Троіцы
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., Талочынскі р., Манастыр.
0
226
22.11.2024
Апісанне
У Талочынскім раёне ёсць мястэчка з прыгожай назвай Манастыр. Тут захавалася да нашага часу Траецкая царква. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзя з цэглы. Будынак узводзіўся па тыпавому праекту ў псеўда - рускім стылі. За савецкім часам царква была зачынена і на палову зруйнавана. У апошнія гады храм быў адрэстаўраваны. З Талачына вядзе ў мястэчка добрая асфальтавая дарога. Царква парацуе.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.58732883
Даўгата: 29.74076444
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.11.2024
Манастыр. Царква Святой Троіцы
Калі будзеце ехаць з горада Талачына ў горад Сянно, то будзеце праязжаць мястэчка пад назвай Манастыр. І побач з дарогай пабачыце старадаўнюю Траецкую царкву, якую зусім нядаўна адрэстаўравалі, і вы нават можаце падумаць, што храм зусім новы.
Траецкую царкву пабудавалі ў 1890 – 1896 гадах. Храм уваходзіў у склад Няклюдаўскай Барыса – Глебскай пустыні. Па рашэнню Святога Сінода ў 1885 годзе была заснавана Няклюдаўская пустынь, якую заснаваў сапраўдны стацкі саветнік Філіп Ляшкоў. Яму належыў маёнтак у Няклюдава, які ён ахвяраваў пустыні з усімі пабудовамі і зямельнымі ўладаннямі. Манастыр размясцілі на ўзгорку недалёка ад сажалкі.
Траецкая царква мела статус прыхадскога храма. Была зачынена ў савецкія часы ў 1960 – я гады. Пасля аднаўлення праваслаўнай святыні царкву прыпісалі да Свята – Пакроўскага жаночага манастыра ў горадзе Талачын.
Траецкая царква была пабудавана па тыпавому праекту. Мае 4 асноўныя часткі: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана шматярусная вежа – званіца, якую завяршае шпіль з цыбулінай. Асноўны кубападобны аб'ём, дзе знаходзіцца малітоўная зала, накрыты чатырохсхільным дахам, і яго завяршае васьміграны барабан. Фасады царквы аздабляе пластычны дэкор з старажытнарускімі какошнікамі.
Каментары
Усяго каментароў: 0