Знай свой край

Знай свой край

Талочын. Пакроўская царква і жаночы манастыр

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., г. Талочын, вул. Леніна, 31.

0

266

22.11.2024

Апісанне

У гістарычным цэнтры Талочына захавалася два старадаўнія храма: каталіцкі касцёл Антонія і былая ўніяцкая царква 18 стагоддзя. Пакроўская царква была пабудавана ў стылі віленскага барока і ў 19 стагоддзі перададзена праваслаўным вернікам. У манастырскім корпусе, які знаходзіцца пры царкве, у 1812 годзе ў час вайны спыняўся імператар Францыі Напалеон Банапарт. У апошнія гады ў царкве і манастыры праведзена рэстаўрацыя. Высажаны дэкаратыўныя кустарнікі і кветкі. Зроблена купель. Манастыр дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.4098092
Даўгата: 29.6935133

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.11.2024

Талочын. Пакроўская царква і жаночы манастыр.

У самым цэнтры горада Талочын узвышаецца Пакроўская праваслаўная царква. Калі вы пад'едзеце да будынка, то адразу ўбачыце, што Архітэктура храма зусім не адпавядае праваслаўным канонам. Першапачаткова гэта быў каталіцкі касцёл і ўніяцкая царква.


Касцёл быў узведзены ў пачатку 17 стагоддзя на грошы канцлера Льва Сапегі. Затым у 1769 годзе ўжо магнатамі Сангушкамі будуецца новы будынак касцёла. Пры храме ў 1779 годзе ўзводзіцца ўніяцкая школа базыльянаў і манастырскі корпус базыльянаў. У канцы 18 стагоддзя касцёл перададзены пад уніяцкую царкву. У пачатку 19-га стагоддзя храм быў перададзены ўжо пад праваслаўную царкву, якую назвалі Пакроўскай. У 1812 годзе ў манастырскім корпусе спыняўся Напалеон Банапарт.


Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока, так званага віленскага барока. Будынак уяўляе з сябе трохнефную двухвежавую базіліку з двума сакрысціямі, якія знаходзяцца па баках апсіды. Галоўны фасад царквы мае хвалісты контур. Дзве шмат'ярусныя вежы ўзвышаюцца над фасадам. Паміж вежамі фігурны франтон. Інтэр'ер падзелены на 3 нефы 4 слупамі-пілонамі. Галоўны каменны алтар 18 стагоддзя, быў у 19 стагоддзі зачынены драўляным іканастасам, калі храм перадалі праваслаўным. Інтэр'ер храма аздоблены паліхромнымі роспісамі. У храме ёсць старадаўнія іконы 17-18 стагоддзяў.


У савецкія часы ў будынку манастыра знаходзіўся мясцовы ваенкамат. Будынак вярнулі вернікам у 1990-х гадах. Зараз тут працуе Свята-Пакроўскі жаночы манастыр.

Каментары

Усяго каментароў: 0