Талочын. Касцёл Святога Антонія
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., г. Талочын, вул. Леніна, 50.
0
237
22.11.2024
Апісанне
На галоўнай вуліцы Леніна ў Талочыне знаходзіцца 2 дарэвалюцыйных храма: Пакроўская праваслаўная царква і касцёл Антонія. Каталіцкі касцёл пабудаваны ў 19 стагоддзі на ўзвышшы. Будынак узведзены ў стылі класіцызму з элементамі барока. Інтэр'ер быў распісаны роспісамі і ўпрыгожаны скульптурамі. Перад касцёлам была званіца. У савецкія часы касцёл зачынілі і тут былі шматлікія сацыяльныя аб'екты, у тым ліку склад і кафэ. Пасля распада СССР касцёл вярнулі вернікам. Праведзена рэстаўрацыя. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.40701179
Даўгата: 29.7040061
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.11.2024
Талочын. Касцёл Святога Антонія.
У самым цэнтры невялікага раённага гарадка Талочын знаходзяцца на адной вуліцы два старадаўнія храмы: праваслаўная Пакроўская царква 18 стагоддзя і каталіцкі Касцёл 19 стагоддзя.
Касцёл Святога Антонія знаходзіцца на ўзвышшы і разам з Пакроўскай царквой дамінуе над наваколлем. Першы каталіцкі Касцёл у Талачыне быў фінансаваны магнатам Львом Сапегам яшчэ ў пачатку 17 стагоддзя. Храм быў драўляны, а каменны пабудаваны ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Потым касцёл перададзены быў уніятам, а затым праваслаўным вернікам пад Пакроўскую царкву, якая існуе і дагэтуль. Царква знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад касцёла Святога Антонія.
Пасля вайны 1812 года, калі Талочын моцна пацярпеў і быў спустошаны, мясцовыя паны Славінскія фінансавалі на пабудову новага каталіцкага касцёла будаўнічыя матэрыялы ў колькасці 100 тысяч штук цэглы. Таксама на будаўніцтва касцёла выдаткаваў некаторыя сродкі і царскі ўрад. На будаўніцтва храма былі перададзеныя матэрыялы з будынка былой мытні. Бо пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе праз Талочын праходзіла дзяржаўная мяжа з Расійскай імперыяй і была мытня.
У цэнтры мястэчка захавалася пасля вайны невялікая драўляная капліца, і побач з ёй пачалося будаўніцтва касцёла ў 1818 годзе. Будаўніцтва праходзіла вельмі павольна і было завершана толькі ў 1853 годзе. Касцёл асвяцілі ў гонар святога Антонія Падуанскага. Касцёл працаваў да 1930-х гадоў, а потым тут абсталявалі склад, потым ткацкі цэх, кафэ і клуб. За гэты час былі страчаны многія дэталі дэкору, частка роспісаў і драўляныя скульптуры. У 1993 годзе касцёл вярнулі каталіцкім вернікам і была праведзена рэстаўрацыя.
Каментары
Усяго каментароў: 0