Магілёў. Мышакоўскія могілкі.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Нацыянальны спуск.
0
260
05.10.2024
Апісанне
У Магілёве на мікрараёне Юбілейны пры спуске да рачулкі Дзебра ёсць старадаўнія Мышакоўскія могілкі, заснаваныя яшчэ у часы Вялікага княства Літоўскага. Вядомыя пару магіл 18 стагоддзя, некалькі дзясяткаў 19 – пачатку 20 стагоддзя. Пахаваныя выбітныя дзеячы Магілева, партыйныя і савецкія работнікі, святары і шляхта. Могілкі складаюцца з двух частак: хрысціянскіх пахаванняў і яўрэйскіх.
Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Батанічны

Паркавая зона

Экспазіцыя

Гістарычнае

На рэстаўрацыі

Літаратурны

Крушня
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.898992
Даўгата: 30.3539589
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.10.2024
Магілёў. Мышакоўскія могілкі
Гістарычны цэнтр Магілёва размяшчаецца на некалькіх гарах, адна з якіх называецца Машэкава гара, або раён называецца Мышакоўка. Паводле падання менавіта тут жыў разбойнік Машэка. На могілках хавалі вядомых магілёўскіх дваран і шляхту, святароў і мяшчан. Да нашага часу захавалася 2 надгробныя пліты з гербамі 18 стагоддзя, некалькі дзясяткаў магіл 19 – пачатку 20 стагоддзяў. Могілкі складаюцца з хрысціянскай паловы і яўрэйскай. У 18 стагоддзі на хрысціянскай палове могілак на ўзвышэнні была пабудавана драўляная царква. Сярод вядомых прадстаўнікоў Магілёва, якія знайшлі тут свой спачын можна назваць наступных: паэт Ігар Шклярэўскі (1938 – 2021), купец і грамадскі дзеяч Патапій Капцелеў, ёсць цэлы некропаль роду Грум – Гржымайла, Герой Савецкага Саюза МІкалай Каралёў, сваякі спявачкі Наталлі Падольскай. Праз дарогу ад хрысціянскай часткі могілак з пачатку 19 стагоддзя былі заснаваныя яўрэйскія могілкі, якія ў апошнія гады, дзякуючы намаганням яўрэйскай дыяспары, былі добраўпарадкаваны. Тут пахаваны ганаровы гараджанін Магілёва, купец першай гільдзіі Шмар'яху Цукерман, які вядомы тым, што пабудаваў у цэнтры горада вялікую мураваную сінагогу; Мойша Бабовік – уладальнік вялікага даходнага дома па пешаходнай вуліцы Леніна 35 і многія іншыя выбітныя дзеячы. На могілках ёсць некалькі векавых дубоў.
Каментары
Усяго каментароў: 0